Кангрэгацыя Сясцёр Місіянерак Каталіцкага Апостальства (Паллатынкі)

Святы Вінцэнт Паллоцці (1795-1850) заўзяты выканаўца Божых спраў, непахісны ў натхненні кожнага сустрэтага чалавека, каб уключыўся ў місію апостальства Касцёла: мінімум – у сваім бліжэйшым атачэнні, а максімум– ідучы на ўвесь свет, калі такая воля Божая. Кожны чалавек для Паллоцці быў багаццем дароў Бога, талентаў, асабістых здольнасцяў,  як, напрыклад, хвароба або інваліднасць, якія таксама могуць быць выкарыстаныя для апостальства. Вінцэнт Паллоцці быў перакананы, што каб вылечыць людзей ад рэлігійнай абыякавасці трэба ўсіх далучыць да апостальства. З гэтай мэты ў 1835 годзе паклікаў да жыцця справу пад назвай “Аб’яднанне Каталіцкага Апостальства” да якога прыналежаць і духавенства, і людзі свецкія. Галоўнай мэтай Аб’яднання з’яўляецца ажыўленне веры, распальванне любові і абуджэнне апостальскага паклікання ва ўсіх хрысціянах.

Мы, Сёстры Паллатынкі, таксама паходзім з гэтай вялікай справы Аб’яднання. Кангрэгацыя пачала сваё існаванне ў Рыме, у 1838 годзе, у тым часе, калі Паллоцці распачаў супрацоўнічаць з групай жанчын, якія займаліся харытатыўнымі справамі. З іх і сфармавалася першая супольнасць Сясцёр Паллатынак.

Мы,Сёстры Місіянеркі Каталіцкага Апостальства з’яўляемся міжнароднай Кангрэгацыяй, мэтай якой ёсць: для бясконцай славы Божай ажыўляць, паглыбляць і пашыраць веру, умацоўваць надзею і запальваць любоў паміж людзьмі. Мы наследуем Езуса Хрыста на дарозе евангельскіх парадаў. “Дух любові, пакоры і служэння, прастаты і цярплівасці, міласэрнасці і радасці сэрца – гэта асаблівыя элементы нашай духоўнасці”. (ZŻ,16) На малітве, услухоўваючыся ў голас Пана, стараемся добра адчытаць знакі часу і зразумець сваё пасланніцтва ў сучасным свеце.

Жаданне Вінцэнта Паллоцці  распаўсюджваць веру ў розных краінах свету, ажыццявілася толькі пасля яго смерці, калі пасля паўстання Міжнароднай Калегіі Місійнай у Рыме ў 1891 годзе, Паллатынкі адправіліся ў свет: спачатку ў Камерун, потым у Нямеччыну ў Лімбург. Апостальская руплівасьць сясцёр з Германіі павяла іх у Англію, ЗША, Беліз, Паўднёвую Афрыку, Швейцарыю, Польшчу, Бразілію. Сёстры з Польшчы пачалі місіі ў Руандзе, Конга, вярнуліся ў Камерун, таксама працуюць у Расіі, Украіне і Беларусі. Сёстры з Англіі стварылі місію ў Танзаніі. Генералят з Рыма суправаджаў ад самага пачатку да поўнага аддзялення місіі ў Індыі. Сёстры Паллатынкі працуюць таксама на тэрыторыі Італіі і Францыі.

У Беларусі Сёстры Паллатынкі працуюць у парафіях, катэхізуюць дзяцей, моладзь і дарослых, служаць людзям старэйшым і бедным, а таксама стараюцца быць усюды, дзе патрэбна дапамога.

 

 

 

Наш адрас:

Сёстры Паллатынкі

вул. Пушкіна, 3

231391 г.п. Воранава

Гродзенская вобл.

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

або

вул.Першамайская, 26В

225210 г.Бяроза

Брэсцкая вобл.

Тел.(1643)2 57 10

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.