Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

НЯДЗЕЛЯ:

16:00 – 17:00 Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і Споведзь
16:30 – Адвант, перыяд звычайны і Велікодны - Нешпары

Вялікі пост -Песні жальбы
Май - Літанія Ларэтанская
Чэрвень - Літанія да Сэрца Езуса
Кастрычнік - Ружанец
Лістапад - Выпамінкі

17:00 Святая Імша

ЗВЫЧАЙНЫЯ ДНІ - расклад набажэнстваў згодны з раскладам парафяльным кацёла св. Роха

Пробашч:  кс. Станіслаў Вашкевіч SAC

Вікарый:  кс. Яўген Эйсмант SAC

 

Ліпень - жнівень 2006 года

Кс. Уладзіслаў Завальнюк і яго вікарый кс. Кастусь сталі прыязджаць па нядзелях а першай гадзіне на могілкі ва Уруччы спавядаць і праводзіць службы.

Верасень 2006 года

Быў пастаўлены крыж каля могілак ва Уруччы.

Кастрычнік 2006 года

Кожны дзень вернікі Уручча прыходзілі маліцца на Ружанцы да крыжа ў інтэнцыі будаўніцтва касцёла.

2 лістапада 2006 года (Дзяды)

Службу праводзіў а. Анатоль Ярошка. Пасля гэтага свята службы больш не праводзіліся. Капуцыны без дазволу не сталі там больш праводзіць службы, але заявілі свае правы на раён.

Лістапад 2006 года

Ксёндз-біскуп Антоній Дзям’янка падзяліў г. Мінск па новай структуры – на 5 дэканатаў і 32 прыходы. Уручча па праспекце Незалежнасці падзялілася на два прыходы:

- св. Францыска (зарэгістраваны прыход);

- св. Андрэя Апостала і св. Леапольда Мандзіча (новы прыход).

Уручскія прыходы былі ўключаныя ў Залатагорскі дэканат. Дэканам прызначаны а. Пётр Бялевіч.

Лістапад - снежань 2006 года

Для вернікаў з Уручча службы сталі праводзіцца а чацвёртай гадзіне на Залатой Горцы сумесна з прыходамі св. Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно  а. Пятром Бялевічам.

Снежань 2006 года

Новы прыход св. Андрэя Апостала і св. Леапольда Мандзіча падаў дакументы ў Мінгарвыканкам на дзяржаўную рэгістрацыю прыходу.

2007 год

3 студзеня 2007 года

Выканаўцам абавязкаў настаяцеля прыходу прызначаны кс. Сяргей Бараўнёў. Па нядзелях а чацвёртай гадзіне ён стаў прыязджаць на службу ў касцёл св. Роха на Залатой Горцы.

Травень 2007 года

Мінгарвыканкам адмовіў у рэгістрацыі прыходу. Службы па-ранейшаму праводзяцца па нядзелях а чацвёртай гадзіне на Залатой Горцы сумесна з прыходам св. Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно кс. Сяргеем Бараўнёвым і а. Пятром Бялевічам.

13 чэрвеня 2007 года

Пілігрымка вернікаў з кс. Сяргеем Бараўнёвым у Мар’іну Горку.

22 чэрвеня 2007 года

Прыход св. Андрэя Апостала і св. Леапольда Мандзіча праводзіць сход аб паўторнай рэгістрацыі. На сходзе прысутнічаюць прадстаўнікі МДІ і курыі. Падаюцца дакументы ў Мінгарвыканкам на дзяржаўную рэгістрацыю прыходу.

28 чэрвеня - 2 ліпеня 2007 года

Удзел вернікаў у “поснай” пілігрымцы ў Будслаў у інтэнцыі рэгістрацыі прыходу.

3 жніўня 2007 года

Рэгістрацыя прыходу ў Мінгарвыканкаме.

18-25 кастрычніка 2007 года

Прыход арганізоўвае першую групавую пілігрымку каталікоў з Беларусі на Святую Зямлю.

Снежань 2007 года

Пры прыходзе створаная Міжугорская малітоўная група.

2008 год

1 студзеня 2008 года

Прайшла першая сумесная малітва вернікаў на зямельным участку ў раёне вуліц Нікіфарава і Старынаўскай. Былі закапаныя цудатворныя медальёны Маці Божай.

Студзень - травень 2008 года

Службы па-ранейшаму праводзяцца на Залатой Горцы.

2 сакавіка 2008 года

У прыходзе створана “Ружанцовае кола” імя Маці Божай з Люрда.

Чэрвень - жнівень 2008 года

Прыход моліцца ў 16.30 у ЖЭУ-107 ва Уруччы.

Ліпень 2008 года

У прыходзе пачынаюць выдавацца першыя інфармацыйныя друкаваныя лісткі “Мір і святасць”.

27 ліпеня 2008 года

Урачыстая св. Імша з нагоды ўспаміну Л.Б.Мандзіча з кс. біскупам А. Дзям’янкам ў ЖЭУ-107.

Верасень 2008 года

Інгрэс – прызначэнне мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Прывітанне ад прыходу.

30 лістапада 2008 года

Святочная св. Імша ў Чырвоным касцёле на свята св. Андрэя Апостала з удзелам біскупаў Т. Кандрусевіча і А. Дзям’янка.

2009 год

Адмова МДІ ў выдзяленні зямельнага ўчастка. Адмова ў дапамозе з боку курыі. Адмова кс. Сяргея. Папярэдняе ўзгадненне зямельнага ўчастка з камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва МДІ.

Прызначэнне настаяцелем кс. Уладзіміра.

Перыяд застою і развалу прыходу.

Капуцыны курыруюць і наш прыход.

2010 год

2011 год

2012 год

Маем жаданне звярнуцца да мітрапаліта аб закрыцці прыходу, як непатрэбнага каталіцкаму касцёлу.

2013 год

17-31 траўня 2013 года

Грамадскае абмеркаванне размяшчэння зямельнага ўчастка ў раёне вуліц Нікіфарава і Старынаўскай.

2014 год

2015 год