Адрас:

г. Белаазёрск 225215
Бярозаўскі р-н
Брэсцкая вобл.

 

Расклад набажэнстваў:

Aўт - 17.30, ндз - 15.00

 

 

 

 

 

 

 

30 мая 1993 года была адпраўлена першая Святая Імша ў Белаазёрску ў доме спадарыні Ванды Антонаўны Шаўцовай, у якой удзельнічала 16 вернікаў, а Святую Імшу ўзначаліў кс. Андрэй Мажэц.

20 чэрвеня 1993 года вернікі атрымалі дазвол на малітву ў Доме культуры. На працягу больш дзесяці гадоў маліліся яшчэ ў іншых месцах.

4 студзеня 2004 года атрымалі дазвол на малітву ў будынку ЖКГ

16 студзеня 2005 года ў гэтым жа будынку кс. Андрэй Мажэц адправіў апошнюю Святую Імшу. 23 студзеня 2005 года кс. Пётр Кубіцкі распачаў пастырскае служэнне, якое трывала да 30 жніўня 2009г.

 З 6 верасня 2009 года па 12 жніўня 2011 года  пробашчам парафіі быў  кс. Станіслаў Вашкевіч. 

13 сакавіка 2011 года была адпраўлена апошняя Св. Імша ў будынку ЖКГ.

Вернікаў напаткала цяжкая хвіліна,  не было месца на малітву. Дапамог Пастыр Марк Васільевіч са сваімі вернікамі, і  мы пачалі адпраўляць Святыя Імшы ў іх малітоўным доме з 11 сакавіка 2011года.

25 жніўня 2011 года адміністратарам парафіі стаў ксёндз Уладзімір Буклярэвіч.

Вясной 2013 года Ксёндз Біскуп Антоній Дзям’янка пачаў клапаціцца пра тое, каб вернікі Белаазёрска маглі мець сваю святыню.

 Дзякуючы Дамброўскаму Вячаславу Леанідавічу, былому старшыні Белаазёрскага гарвыканкама, вернікі атрымалі пляц пад будову касцёла.

1 верасня 2013 года распачалася будова новага касцёла.

Адказнасць за кіраванне будовы ўзялі на сябе мясцовыя парафіяне спадары Юрый і Віталій Мастыка.

Архітэктар касцёла спадар - Зілінскі Грыгорый Антонавіч. 

21 снежня 2014 г. ў Белаазёрску адбылося асвячэнне касцёла і ўрачыстая закладка вуглавога каменя на будаўніцтва новай святыні. На ўрачыстую падзею прыбыў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.