19 кастрычніка ў семінарыйна-парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Апосталаў у Алтажэве (Польшча) адбылося пасвячэнне дыяканаў для Таварыства Каталіцкага Апостальства (Айцы паллатыны).

9 і 10 жніўня ў мястэчку Лагішын (Пінская дыяцэзія) адбыўся традыцыйны фэст Маці Божай Лагішынскай Каралевы Палесся. Асаблівымі ўдзельнікамі ўрачыстасці штогод з’яўляюцца шматлікія групы пілігрымаў, якія прыходзяць пешшу і прыязджаюць на транспартных сродках з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі, каб разам з сабранымі вернікамі даверыць Пану Богу свае малітоўныя інтэнцыі перад цудадзеным абразом Маці Божай.

У парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках (Радунскі дэканат) адбыліся “Канікулы з Богам” для дзяцей.

Тэмай, над якой у межах канікул разважалі маленькія парафіяне, была святая Імша.

2–5 студзеня 2024 г. у  горадзе Баранавічы, у доме Найсвяцейшай Тройцы айцоў Вербістаў, прайшлі адмысловыя дні Паллатынскай моладзі, якая прыбыла з парафій    Бярозы, Мінска, Воранава, Жлобіна, Германішкаў. Мерапрыемства было арганізавана айцамі Паллатынамі і сёстрамі Паллатынкамі і прыцягнула каталіцкую моладзь з розных куткоў краіны, якая жадала паглыбіць сваю веру, знайсці новых сяброў і чэрпаць натхненне з духоўнасці Св. Вінцэнта Паллоцці.

У парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках (Радунскі дэканат) аднавіліся святыя місіі. Іх правялі з 29 кастрычніка па 1 лістапада айцы рэдэмптарысты Эдвард Пяцельчыц і Андрэй Урублеўскі.