- Падрабязнасці
12 мая ў касцёле святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранавe (Радунскі дэканат) біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам гэтай парафіі і парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках.
- Падрабязнасці
З 16 па 18 красавіка ў Баранавічах прайшла чарговая ўсебеларуская сустрэча манаскай моладзі пад назвай «Скарб у гліняных начыннях». У гасцінным доме сясцёр місіянерак Святой Сям'і сабраліся разам прадстаўнікі розных манаскіх супольнасцяў, якія нясуць сваё служэнне на беларускай зямлі і па-за яе межамі.
- Падрабязнасці
У другую Велікодную нядзелю каталіцкі Касцёл адзначае свята Божай Міласэрнасці, якое ў 2000 годзе ўстанавіў св. Папа Ян Павел II. Аднаму з касцёлаў у нашым раёне, а менавіта Святых апосталаў Сімяона і Юды Фадзея ў Воранаве ўжо два гады дадзены тытул Санктуарыя Божай Міласэрнасці.
- Падрабязнасці
8 красавіка, у нядзелю Божай міласэрнасці, у дыяцэзіяльным санктуарыі Божай міласэрнасці ў Воранаве ўпершыню пройдзе адпустовая ўрачыстасць.
У 10.00 распачнецца святая імша з удзелам біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча. Пасля адбудзецца канцэрт моладзевага хрысціянскага гурту “Рыбы”.