12 кастрычніка чацвёра семінарыстаў з Таварыства Каталіцкага Апостальства (паллатыны) атрымалі ў семінарыйным касцёле ў Олтажаве (Польшча) дыяканскае пасвячэнне. Сярод іх таксама Руслан Пецкелюн, які паходзіць з парафіі Святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Радунскі дэканат). 

28 красавіка, у свята Божай Міласэрнасці, у санктуарыі Божай Міласэрнасці Радунскага дэканата ў Воранаве адбылася адпустовая ўрачыстасць.

Міласэрнасць, што гэта такое? Ці можна яе сустрэць у штодзённым жыцці?. У свеце, дзе мы жывём, мы выражаем міласэрнасць у адносінах адзін да аднаго, а таксама і самі патрабуем яе. Бо нават самае маленькае праяўленне дабрыні, усмешка, прабачэнне, якое даём бліжняму паходзяць з міласэрнасці. Бог, які ёсць Любоў, таксама з’яўляецца і Міласэрнасцю.

Што такое Божая Міласэрнасць? Гэта Божая любоў, якая была ёсць і будзе. Гэта агромістастасць Божай любові, якая ў цярпенні Крыжовым пералілася на кожнага грэшніка. На кожнае, аслабленае грахом, дзіця Божае. Бог не хоча смерці грэшніка, але, каб навярнуўся і жыў, і жыў у поўні. Дзе ўзмогся грэх, там разлілася ласка. Божы провід робіць так, што праўда пра Божую Міласэрнасць існуе праз стагоддзі ў слове аб’яўленым, а менавіта – у святым Пісанні.