10.01.2022 адбылася сустрэча айцоў Паллатынаў у Касцёле Божай Міласэрнасці. Распачалася сустрэча з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля адарацыі распачалася Св. Імша, якую ўзначаліў дэлегат дэлегатуры св. Міхала Арханела а. Дзяніс Крываносаў SAC. 

"Я праслаўлю тых, што праслаўляюць Мяне." 1-я Царстваў  2:30

Слаўлю Цябе, бо я цудоўна створаны, дзівосныя справы Твае”.  Пс 138, 14

Лета цешыць незвычайнай цеплынёй. Летнія месяцы для арганізатараў хрысціянскага фестывалю "NOVAFEST" ва Уселюбе - гэта ўдвая гарачая пара. Рэпетыцыі ўжо ў самым разгары, ідзе падрыхтоўка пляцоўкі для правядзення фестывалю. Нагадаем, што фестываль адбудзецца 21 жніўня. Арганізатары запрашаюць кожнага, хто прыедзе ва Уселюб, далучыцца да праслаўлення Бога ў Тройцы Адзінага, стаць часткай гэтага праслаўлення, бо галоўная мэта фестывалю – паглыбіць духоўнае перажыванне прысутнасці Жывога Бога ў жыцці кожнага ўдзельніка.   

У суботу, 8 мая 2021 г., ва ўрачыстасць св. Станіслава, галоўны заступнік Польшчы, назаўсёды застанецца ў памяці ў семінарыі Айцоў "Паллатынаў" і ў біяграфіях чатырох нашых субратоў. Марэк, Павел, Руслан і Тамаш праз сваё жыццё ў сямейных дамах, пастулят, навіцыят і шэсць гадоў семінарыйнай фармацыі з вялікай ахвотай рыхтаваліся да гэтага дня, калі яны сталі ALTER CHRISTUS - другім Хрыстом і пачалі шлях, каб праз святарства быць заўсёды разам з Езусам.

Хрысціянскі фестываль "Novafest" Адчуй прысутнасць Жывога Бога праз адзінства, сведчанні і праслаўленне. 21 жніўня 2021г. у парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць), дзе знаходзіцца самы старажытны касцёл Беларусі, адбудзецца фестываль-рэкалекцыі "Novafest" для вернікаў каталіцкіх парафій.

З 7 па 11 студзеня пры касцёле Маці Божай Каралевы Сусвету ў Жлобiне (Гомельская вобласць) адбыўся адпачынак з Богам. У сустрэчы ўдзельнічала моладзь з розных парафiй Беларусі, дзе служаць палатыны (Жлобiн, Бяроза, Воранава, Германiшкi, Рагачоў), каб адпачыць i правесці час з Богам.