- Падрабязнасці
У парафіі Найсвяцейшай Тройцы г. Бяроза прынялі ўдзел у св. Імшы і прайшлі праз брамы міласэрнасці парафіяне са сваімі пробашчамі з Шарашова, Перадзельска, Пружанаў, Івацэвічаў, Косава, Вулькі Касаўскай, Ружанаў, Сігневічаў, Белаазёрска і Бярозы. Св. Імшу ўзначаліў дзекан пружанскі Кс. Ян Саламон. Слова Божае прамовіў Кс. Яўген Эйсмант SAC.
- Падрабязнасці
20 верасня адзначалася 25-годдзе служэння айцоў палатынаў у парафіі Св. апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Гродзенская дыяцэзія). У святкаванні прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.