Максім Боландзь з Ліды і Павел Казлоўскі з Белаазёрска ў ліку 12 навіцыяў падчас святой Імшы ў Зомбкавіцах  Слёнскіх (Польшча) у Таварыстве Каталіцкага Апостальства атрымалі духоўны строй — сутаны. Урачыстая падзея прайшла 26 жніўня.

21 жніўня ў санктуарыі ў Лагішыне распачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. У гэты дзень у санктуарый прыбылі ўдзельнікі пешых пілігрымак.

Дзякуючы Пану Богу адбыўся выезд паллатынскай моладзі на Сусветны Дзень Моладзі, які праходзіў у Кракаве (Польшча). Наша група налічвала 17 чалавек. Арганізатарам быў а. Яўгеній Эйсмант.

1-2 ліпеня адбыліся  ўрачыстасці  ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе. Пілігрымы з розных куткоў Беларусі крочылі да Маці Божай Будслаўскай, каб скласці свае просьбы і падзякі перад цудатворным абразом. Галоўную святую Імшу 2 ліпеня ўзначаліў спецыяльны папскі пасланнік на будслаўскія ўрачыстасці кардынал Крыстаф Шонбарн ОР.