Дзякуючы Пану Богу адбыўся выезд паллатынскай моладзі на Сусветны Дзень Моладзі, які праходзіў у Кракаве (Польшча). Наша група налічвала 17 чалавек. Арганізатарам быў а. Яўгеній Эйсмант.

1-2 ліпеня адбыліся  ўрачыстасці  ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе. Пілігрымы з розных куткоў Беларусі крочылі да Маці Божай Будслаўскай, каб скласці свае просьбы і падзякі перад цудатворным абразом. Галоўную святую Імшу 2 ліпеня ўзначаліў спецыяльны папскі пасланнік на будслаўскія ўрачыстасці кардынал Крыстаф Шонбарн ОР.

У суботу, 18 чэрвеня 2016 года ў парафіі св. Казіміра ў Жлобіне, адбылося урачыстае асвячэнне  нова пабудаванага касцёла пад назвай Каралевы Свету. На ўрачыстае асвячэнне касцёла прыбыло шмат сьвятароў, субратоў палатынцаў а таксама дыяцэзыяльных святароў з усёй Беларусі і Расіі. Ўрачыстую Эўхарыстыю  асвячэння касцёла ўзначаліў і правёў  біскупам Антоні Дзем’янка, ардынарый дыяцэзіі Пінскай, які таксама прамовіў гамілію. На урачыстасць таксама прыбыў правінцыяльны настаяцель Правінцыі Звеставання, a. Адрыян Гальбас SАС.

 

Лета - гэта тры месяцы цёплага, радаснага адпачынку, які для дзяцей парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе распачаўся 6 чэрвеня ў касцёльным лагеры.  Малыя парафіяне правялі гэты час весела, карысна, але самае галоўнае - з Богам.

 17 чэрвеня ў парафіі Cв. Андрэя Апостала ў Мінску (Уручча) адбылося асвячэнне крыжа і пляцоўкі пад пабудову новага касцёла. 

Гэтай падзеі айцы палатыны і парафіяне чакалі некалькі гадоў. На тэрыторыі будоўлі вернікі і прадстаўнікі манаскіх супольнасцяў ўдзельнічалі ў святой Імшы, якую узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.