З 9 па 16 мая бягучага года адбылася кананічная візытацыя айца правінцыяла Правінцыі Звеставання Панна Таварыства Каталіцкага Апостальства Адрыяна Гальбаса SAC з правінцыяльным адміністратарам а. Пятром Янкоўскім SAC.
Візітацыя распачылася ў Мінску, дзе візітатары сустракаліся з сабратамі. Падчас гэтых сустрэч мелі месца шчырыя і сардэчныя размовы. Візітатары таксама сустрэліся з падстаўнікамі парафіяльнай супольнасці. Падобным чынам візытацыі адбылыся ў супольнасцях у Талачыне, Жлобіне, Рагачове, Бярозе, Германішках і Воранаве. Падчас гэтых сустрэч святары размаўлялілі паміж сабой на розныя тэмы.
Асаблівае ўражанне зрабіла сустрэча айцоў візытатараў з бацькамі святароў, сясцёр і клерыкаў.
15 мая ў парафіі Св. апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Гродзенская дыяцэзія), дзе нясуць святарскую паслугу нашы сабраты, прынялі ўдзел у святкавані 25-годдзя святарскіх пасвячэнняў ксяндза Андрэя Вітка SAC. Сярод візытатараў прымаў віншаване аднакурснік юбіляра ксёдз Пётр Янкоўскі SAC.
Апошні дзень візітацыі быў у цэнтры CARITAS Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, дзе сустрэліся сабраты супольнасцяў з усёй Бяларусі. Падчас сустрэчы айцец-правінцыял даў канферэнцыю, цэнтральным момантам якой было пытанне распазнання Божай Міласэрнасці ў асабістым жыцці і сведчання аб ёй у штодзённым жыцці. Яшчэ там была сустрэча, падчас якой айцец-правінцыял падзякаваў за рэалізацыю паллатынскага харызмату ў касцёле на Беларусі, за душпастырскую паслугу ў даручаных нам парафіях і за інцыятывы на карысць маральнага, рэлігійнага і сацыяльнага развіцця грамадства. Візітацыю скончылі супольнай цэлебрацыяй Святой Імшы, дзе айцец-правінцыял благаславіў сабратоў на далейшаю працу і выкананне сваіх абавязкаў на Беларусі.