Адрас:
Святая імша на працягу тыдня:
панядзелак, серада, чацвер, пятніца – 18.00
аўторак, субота – 9.00
нядзеля – 9.00; 12.30
Бяроза ўпершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах з 1477 года, калі яе ўладальнікі Ян і Барбара Гамшэі заснавалі касцёл Святой Тройцы. Пасля таго, як у 1832г. картузіянцы выканалі сваю місію, касцёл стаў парафіяльным, а папярэдні парафіяльны касцёл стаў філіяльным касцёлам.
У гаспадарчых паперах кляштара картузіянцаў сустракаюцца некаторыя фрагменты і вытрымкі са старадаўніх дакументаў. Так, у адным з дэкрэтаў Берасцейскага ваяводства быў запіс: „У 1477 годзе муж і жонка Гамшэі ў сваім спадчынным маёнтку, які мае назву Бяроза, касцёл і домік святара гэтага касцёла ... падарылі і запісалі”.
Кляштар картузіянцаў заснаваў літоўскі віцэ-канцлер Казімір Леў Сапега ў 1648 годзе. Вуглавы камень пад кляштар асвяціў рымскі нунцый арцыбіскуп Ян дэ Торэс. На цэрэмоніі закладання вуглавога камня прысутнічалі заснавальнік кляштара Казімір Леў Сапега, луцкі біскуп ксёндз Андрэй Гембінскі. Некаторыя даследчыкі выказваюць думку, што архітэктарам быў італьянскі майстар Джаванні Батыста Джыслені, які на працягу 40 гадоў працаваў у Рэчы Паспалітай, але гэтая тэорыя не пацверджана дакументальна. Бюджэт на будоўніцтва кляштара і касцёла зацверджаны сеймам у 1653 г. Калі скончылася будаўніцтва кляштарнага касцёла, яго асвяціў віленскі біскуп Аляксандр Казімір Сапега 6 чэрвня 1666г. Працы па ўпрыгажэнні касцёла працягваліся да 18 стагоддзя. У выніку касцёл стаў адным з найпрыгажэйшых у Райнскай правінцыі ордэна картузіянцаў, да якога належала Беларусь. Кляштарны комплекс уключаў у сябе каменныя пабудовы: касцёл, жылыя корпусы, бібліятэку, шпіталь, трапезную, аптэку, а таксама іншыя гаспадарчыя будынкі. Побач з кляштарам стаяў палац Сапегаў.
Для будаўніцтва кляштара было выбрана месца, дзе калісьці ў пушчы быў знойдзены драўляны крыж з выяваю Езуса Хрыста. Па гэтай прычыны кляштар быў асвечаны ў гонар Святога Крыжа. Будаўніцтва кляштара было скончана ў 1689г. Касцёл разам з пустэльнямі (eremami) быў акружаны валамі такім чынам, што ўсё разам мела форму шасцівугольнай крэпасці. У 1706г. цар Пётр I Вялікі разам з Аўгустам II займалі кляштар разам з вайскоўцамі. У кляштары размяшчаўся гарнізон, які складаўся з 1500 драгуноў. Кляштар быў захоплены войскам Карла XII 28 красавіка 1706 года. Карл XII правёў у кляштары адзін дзень - 30 красавіка. Кляштар быў ліквідаваны ў 1831г. Пазней кляштарны касцёл выконваў функцыі парафіяльнага касцёла пружанскага дэканата.
У 1853г. касцёл у Бярозе быў уключаны да 5 групы, у парафіі было 1809 вернікаў, пробашчам быў ксёндз Аўгуст Вярыга, вікарыем - ксёндз Томаш Какарэцкі. На тэрыторыі парафіі была капліца. На ўтрыманне святароў царскі ўрад даў 230 рублёў.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння Беларусі да Расійскай імперыі колькасць манахаў у кляштары скарацілася да 6 чалавек, багацці кляштара пачалі раскрадацца. Пасля закрыцця кляштараў картузіянцаў у Польшчы Бярозаўскі кляштар застаўся апошнім дзеючым кляштарам ордэна на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.
Улады Расійскай імперыі намагаліся ліквідаваць кляштар. У 1823г. манахаў абвінавацілі ва ўдзеле ў паўстаньні Тадэвуша Касцюшкі, якое адбылося 30 гадоў таму, але не змаглі знайсці дастаткова фактаў, якія б гэта пацвярджалі.
У 1866г. парафіяльны касцёл быў зачынены і перароблены ў царкву, картузіянскі касцёл быў разбураны да фундамента. На месцы, дзе стаяў касцёл картузіянцаў на пачатку XIX стагоддзя, парафіяне пад кіраўніцтвам кс. дэкана Антонія Сангайлы распачалі будову новага касцёла. У 1911г. парафія налічвала 2150 вернікаў.
У 1878 г. у Бярозе пражывала 2507 жыхароў, з іх 1113 яўрэяў.
З 1934 па 1939 гг. у Бярозе Картузскай існваваў лагер, вядомы як “Месца Ізаляцыі ў Бярозе Картузскай”, прызначаны ў першую чаргу для палітычных вязняў.
У 1990-1992гг. у Бярозе неслі пастырскую паслугу ксяндзы-місіянеры, якія прыязджалі ў 1990г. з Шэрашава ў касцёл у Сяльцы. Паўторнае аднаўленне парафіі ў Бярозе адбылося ў 1992 г., а душпастырства даручана ксяндзам палатынцам. Першым пробашчам з'яўляецца кс. Уладзімір Мазалеўскі SAC.
Такім чынам, касцёл у Бярозе існаваў з самых старадаўніх часоў, таму невыпадкова новы каталіцкі храм, узведзены ў 1997 годзе, атрымаў назву Святой Тройцы ў гонар вялікага свята і першага заснаванага на гэтых землях касцёла. Новую святыню асвяціў Казімір Свёнтак 7 чэрвеня 1998 годзе – адзіны на той час кардынал ва Усходняй Еўропе.
Пробашчы |
1991 – 1992 гг. кс. Уладзімір Мазалеўскі SAC |
1992 – 2005 гг. кс. Андрэй Марэц SAC |
2005-2009 гг. кс. Пётр Кубіцкі SAC |
2009-2012 гг. кс. Станіслаў Вашкевіч SAC |
2012 г. – кс. Уладзімір Буклярэвіч SAC |
Вікарыі |
1993-1994 гг. – Бэрнат Кшыштаф SAC |
2002 – 2003 гг. кс. Пётр Кубіцкі SAC |
2003 – 2004 гг. кс. Станіслаў Вашкевіч SAC |
2004 –2008 гг. кс.Уладзімір Буклярэвіч SAC |
2004 – 2005 гг. кс. Алег Грыгаровіч SAC |
2009-2012 гг. кс. Уладзімір Буклярэвіч SAC |
2012 -2014 гг. кс. Ян Шарук SAC |
2014 -2019 гг. кс. Дзяніс Крываносаў SAC |
2019 г. кс. Юзаф Парфіяновіч SAC |