Таварыства  Каталіцкага Апостальства

(Паллатыны)

 

Плошча  Святого Вінцэнта Паллоцці

204,00186 Рым

Тел. +3906.6819469;

факс:+3906.6876827;

E-mail:Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

SOCIETA’ DELL’APOSTOLATO CATTOLICO

Piazza S. Vincenzo Pallotti, 204 — 00186 ROMA

Italia

www.sac.info

 

Дзеі святога Вінцэнта Паллоцці далі свой ​​плён па цэлым свеце на працягу 150 гадоў пасля яго смерці. Айцы-паллатынцы  каардынуюць робату 11 правінцый, а менавіта: Правінцыя Італьянская: Каралева Апосталаў; Правінцыя Германіі: Найсвяцейшага Сэрца Езуса; Правінцыя Ірландская; двух Правінцый Польшчы: Хрыста Валадара Сусвету і Звеставання Гасподняга; двух Правінцый Бразіліі: Панны Марыі і Святога Паўла Апостала; Правінцыя Швейцарыі: Святога Мікалая дэ Флюе; двух Правінцый Амерыкі: Маці Божай і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі; Правінцыя Індыі: Аб'явы Гасподняй. Меншымі ад Правінцый з'яўляюцца рэгіёны, якіх у свеце існуе сем: уругвайская, Французская, Аўстралійская, Аргентынская, Паўднёва-Афрыканская, Руандзе-Заирская ў Бразіліі. Яшчэ меншымі іх ўтварэннямі з'яўляецца дэлегатуры і знаходзяцца яны ў: Амерыцы, Канадзе, Камеруне, Англіі, Танзаніі, Аргентыне, Іспаніі і Харватыі. Польская Правінцыя Хрыста Валадара Сусвету мае дэлегатуры ва Украіне, Славакіі, Узбярэжжа Слановай косткі і ў Калумбіі-Венесуэле. Іншая Правінцыя Звеставання Гасподняга мае дэлегатуры ў Бразіліі, Амерыцы, Карэі, Новай Гвінеі і ў Беларусі.

За кіраванне Таварыства Каталіцкага Апостальства адказным ёсць Генеральнае праўленне на чале з Генеральным Настаяцелем (Ксёндз Гэнерал). Яны знаходзяцца ў Рыме, у доме, дзе калісьці жыў Вінцэнты Пaлоцці. Паблізу знаходзіцца касцёл San Salvatore in Onda, дзе ў хрустальным магіле пад галоўным алтаром маюцца рэліквіі святога Вінцэнта Пaлоцці.

Генеральнае праўленне, разам з Ксяндзом - Генералам, клапоцяцца аб вернасці ідэалам цэлага Таварыства Каталіцкага апостальства. Усе яго сябры абавязваюцца ажыўляць веру і хрысціянскую любоў паміж каталікамі, а таксама пераконваць іх адносна паклікання да апостальства і яго рэалізацыі. Прыкладваюць усе намаганні да ўмацавання адзінства паміж каталікамі і заахвочваюць іх у апостальскай дзейнасці ў Касцёле, каб яе місія была больш эфектыўнай.

За кожную Правінцыю, рэгіёны, дэлегатуры адказваюць Ксяндзы Правінцыялы разам са сваімі дарадцамі, дэлегатамі. А за кожнай мясцовай супольнасцю замацаваны Ксёндз рэктар.

На сённяшні дзень Таварыство Каталіцкага Апостальства налічвае каля 2360 чалавек: святары і браты, якія аб'яднаны амаль у 400 супольнасцях, размешчаных па цэлым свеце.