Заснавальнікам Таварыства Каталіцкага Апостальства ў Польшчы з'яўляецца святар А. Маеўскі. 11 лістапада 1907 г. ва ўрачыстасць святога Марціна святары А. Маеўскі і А. Хюбнер атрымалі ад арцыбіскупа Юзэфа Більчыўскега невялікі ўчастак у вёсцы Яйковіцэ, на якім яны пасяліліся. Другая сусветная вайна пазбавіла Паллатынаў ў Польшчы праў на ўсю маёмасць. Падчас нямецкай акупацыі памерла таксама 28 польскіх законнікаў, у тым ліку 2 святары: Юзэф Янкоўскі і Юзэф Станэк. Пасля вайны працоўныя ўмовы змяніліся. Адкрылася некалькі семінарый у Вадавіцах, у Хэлмно для, так званых, пазнейшых пакліканняў, і вышэйшая семінарыя ў Алтажэве. Паступова прысутнасць распаўсюджвалася ў іншых краінах: Бразілія, ЗША, Уругвай, Францыя, Руанда, Папуа-Новая Гвінея, Паўднёвая Карэя, Украіна, Беларусь, Славакія, Мексіка, Конга, Кот-д'Івуар, Калумбія, Венесуэла, В'етнам і Куба. Ва Украіне і на Беларусі Паллатыны з'явіліся толькі ў дзевяностых гадах. Айцы Паллатыны працуюць не толькі падчас місій, яны таксама арганізоўваюць душпастырскую дзейнасць у парафіях і ў час пілігрымак. Яны валодаюць двума дамамі друку “Апостолікус” і “Паллатынум”, некалькімі школамі (у Кракаве, Любліне і Хэлмно), якія займаюцца навуковай дзейнасцю, праводзяць рэкалекцыі, арганізуюць хоспісы, цэнтры для нарказалежных (Таварыства Каран), працуюць са зняволенымі, маці- адзіночкамі, бяздомнымі. Мэта Таварыства, між іншым, заключаецца ў апостальстве свецкіх, каб яны ўносілі больш плённы ўклад у жыццё Касцёла. У Таварыстве Каталіцкага Апостальства амаль 2300 чалавек з усяго свету. У Польшчы больш за 730 Паллатынаў выконваюць свае функцыі.