Святая Імша ў нядзелю  і ва ўрачыстасці - 08.00

        

 

 

 

 

 

 

Парафія ўтварылася каля 1471 года. У гэты час быў пабудаваны  драўляны касцёл, названы ў гонар Святога Вавжыньца. Гэты касцёл у 1519 годзе абсталявала каралева Бона. Пасля студзеньскага паўстання 1866г. царскія ўлады ператварылі касцёл у царкву.

         Новы касцёл, названы ў гонар Святога Аляксея, быў пабудаваны ў 1912г. у готыка-раманскім стылі на сродкі прыхажан. Касцёл паўстаў дзякуючы намаганням святароў: А. Сангайлы, В. Сэрафіна, Ф. Рамэйкі. Будаўніцтва касцёла было поўнасцю завершана ў 1913 годзе.

Доўгі час жыхары вёскі не маглі атрымаць згоду на будаўніцтва касцёла і вырашылі звярнуцца з гэтай  просьбай да свайго імператара Мікалая II. Узрадаваны нараджэннем наследніка прастола, цар адказаў на іх просьбу згодай, тым больш што святыня атрымала назву ў гонар царэвіча Аляксея. Як піша ў сваёй кнізе „Сяло ля Башты” мясцовы краязнаўца Мікалай Пейган, будаўніцтва касцёла была распачата ў 1908г., а ў 1912г. тут адбылася першая святая імша. У гэты ж час у газеце „Наша ніва” была надрукавана нататка аб будаўніцтве касцёла ў Сяльцы. Пасля смерці кс. Станіслава Мажэйкі ў 1941 г. касцёл гэты быў адабраны ў вернікаў і ператвораны ў калгасны склад збожжа. У 1990г. касцёл быў вернуты вернікам. З 1990г.  па 1992г.  касцёл  быў часткова адрамантаваны. З таго часу пастырскую дзейнасць у касцёле выконваюць Айцы Палатынцы. З 1992 па 2005 гады пробашчам парафіі быў кс. Анрэй Марэц SAC.

 

Пробашчы

1991 – 1992 гг. кс. Уладзімір Мазалеўскі SAC

1992 – 2005 гг. кс. Андрэй Марэц  SAC

2005-2009 гг.  кс. Пётр Кубіцкі SAC

2009-2012 гг.  кс. Станіслаў Вашкевіч SAC

2012 r. – кс. Уладзімір Буклярэвіч SAC

 

Вікарыі

1993-1994 гг. – Бэрнат Кшыштаф SAC

2002  – 2003 гг. кс. Пётр Кубіцкі SAC

2003 – 2004 гг.  кс. Станіслаў Вашкевіч SAC

2004 –2008 гг. кс.Уладзімір Буклярэвіч SAC

2004  – 2005 гг. кс. Алег Грыгаровіч SAC

2009-2012 гг.  кс. Уладзімір Буклярэвіч SAC

2012 -2014 гг. кс. Ян Шарук SAC

2014 г. кс. Дзяніс Крываносаў SAC