Адрас:
225223 в. Сігневічы
Бярозаўскі р-н
Брэсцкая вобл.

Святая імша:
нядзеля - 11.00
буднія дні - 15.00
субота, урачыстасці - 11.00

 

 

 

 

Сiгневiчы - гэта радаслоўная ўласнасць Касцюшкаў, якая знаходзілася ў жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уласнасць Касцюшкаў налічвала некалькі суседніх вёсак.

Гісторыя

Касцёл Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Сiгневiчах быў пабудаваны ў 1534г. Фларыянам і Ганнай Рудагоўскімі. Цагляны ж касцёл быў пабудаваны ў 1785 годзе.  Заснаваны быў Юзафам і Марыяй Прозарамі.

У 1853г.  парафія ў Сігневічах налічвала  1553 вернікаў, пробашчам быў кс. Міхал Скібіцкі. На тэрыторыі парафіі была капліца ў Міжлессі. На ўтрыманне святароў  царскі ўрад выдзеліў 275 рублёў.

У 1911г.  прыход налічваў 1128 вернікаў.

У 1915г.  касцёл  быў спалены рускімі, а  ў 1992г. быў адноўлены за кошт Neuhoff-Ley і іншых дабрадзеяў, а таксама намаганнямі ксяндза-пробашча  Хацінскага.

У 1939г. працу па аднаўленні касцёла выконваў кс. Долінец. Пасля таго, як у 1939 годзе арыштавалі святара, савецкія ўлады ператварылі касцёл у склад мінеральных удабрэнняў. У 1989г., дзякуючы намаганням вернікаў, касцёл вярнулі. Каталікі  атрымалі касцёл у вельмі кепскім стане, ён быў цалкам разбураны (засталіся толькі сцены, на якіх раслі дрэвы). Кс. В. Касінскі і прыхажане адрамантавалі касцёл, а ксёндз-біскуп Казімеж Свёнтэк рэкансэкраваў яго 22 кастрычніка 1991г.

 

 

 

 

Пробашчы

1991 – 1992 гг. кс. Уладзімір Мазалеўскі SAC

1992 – 2005 гг. кс. Андрэй Марэц  SAC

2005-2009 гг.  кс. Пётр Кубіцкі SAC

2009-2012 гг.  кс. Станіслаў Вашкевіч SAC

2012 r. – кс. Уладзімір Буклярэвіч SAC

 

 

Вікарыі

1993-1994 гг. – Бэрнат Кшыштаф SAC

2002  – 2003 гг. кс. Пётр Кубіцкі SAC

2003 – 2004 гг.  кс. Станіслаў Вашкевіч SAC

2004 –2008 гг. кс.Уладзімір Буклярэвіч SAC

2004  – 2005 гг. кс. Алег Грыгаровіч SAC

2009-2012 гг.  кс. Уладзімір Буклярэвіч SAC

2012 -2014 гг. кс. Ян Шарук SAC

2014 г. кс. Дзяніс Крываносаў SAC