Адрас:
вул. Цэнтральная 35,
в. Германішкі, Воранаўскі р-н,
Гродзенская вобл., 231386
Пробашч
а. Дзяніс Крываносаў SAC
Св. Імша:
НЯДЗЕЛЯ:
930 i 1200
Панядзелак - Субота:
1800
КАНЦЫЛЯРЫЯ ПАРАФІЯЛЬНАЯ ПРАЦУЕ:
АЎТОРАК і СЕРАДА:
1030 – 1200
ПЯТНІЦА і СУБОТА:
1030 – 1200
Тел.:
+375 1594 4 09 55 (ДОМ)
+375 29 5182613(МТС)
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Адпуст: урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы
Вёска вядома з 1367 г.,
у 1411 г. – маёмасць вялікага князя Вітаўта,
з 1539 г. – мястэчка,
у XVI–XVIІІ стст. – маёнтак віленскага біскупства.
У ХІХ ст. знаходзіцца ў Лідскім павеце Віленскай губерні як уладанне графаў Лефертаў, потым Гофманаў.
Згодна з мясцовым паданнем, касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы быў заснаваны тут яшчэ ў 1387 г., аднак на самой справе ў гэтым годзе вёска ўпершыню ўзгадваецца ў гістарычных крыніцах сярод паселішчаў, якія кароль Ягайла аддаў касцёлу святых Станіслава і Уладзіслава ў Вільні. Архіўныя матэрыялы пацвярджаюць заснаванне каталіцкай святыні ў Германішках каля 1452 г. паводле біскупскай фундацыі. Першапачаткова касцёл быў драўляным, чарговы драўляны будынак касцёла пабудавалі ў 1686 г. на сродкі віленскага біску-па Бжастоўскага. Тады святыня стаяла ў заходняй частцы вёскі, але пасля пажару 1880 г. вырашана было перанесці касцёльны пляц на ўсходнюю ўскраіну. †
Будаўніцтва новага кас-цёла, гэтым разам мураванага, пачалося ў 1886 г., магчыма паводле праекта губернскага архітэктара Полазава. У 1909 г. новазбудаваная святыня ў стылі неаготыкі была асвечана пад гістарычным тытулам Найсвяцейшай Тройцы.
Касцёл пабудаваны з бутавага каменю і цэглы з пяціграннай арыентаванай на ўсход апсідай, да якой з абодвух бакоў дабудаваны, верагодна, пазней, невялікія атынкаваныя закрыстыі. Над галоўным фасадам у 1905 г. была надбудавана васьмігранная вежа-званіца, завершаная спічаком. Святыня накрыта двухсхільным бляшаным дахам, над алтарнымі вальмамі якога знаходзіцца стромкая сігнатурка. У алтарную сцяну ўмуравана надмагільная пліта Стэфаніі Вансовіч (+1879), спадчына ад якой склала аснову сродкаў на будаўніцтва касцёла.
Інтэр’ер зальны, перакрыты плоскаю падшыўной дашчанай столлю, падлога з керамічных плітак. У святыні тры алтары. Галоўны тытульны алтар Найсвяцейшай Тройцы ілюзорна намаляваны на сцяне, бакавыя алтары (злева – Божай міласэрнасці, дзе ў другім ярусе змешчаны абраз св. Францішка з Асізі, справа – Маці Божай Чанстахоўскай з абразом св. Юзафа ў другім ярусе) драўляныя, зробленыя разам з амбонай у 1885 г. у стылі неабарока і перанесеныя з былога драўлянага касцёла. Над уваходам зроблены хоры, дзе і сёння захоўваецца цікавы арган у стылі класіцызму, таксама з былога касцёла.
Касцёльны ўчастак абнесены атынкаваным мурам, галоўны ўваход пазначаны трохпралётнай брамай у стылі класіцызму. На тэрыторыі захавалася некалькі цікавых надмагілляў, сярод якіх вылучаецца каплічка Юліі Рэўкоўскай з роду Хлюдзінскіх (+1835). У ХІХ ст. на мясцовых парафіяльных могілках дзейнічала драўляная капліца, але пасля 1870 г. яе ўжо не існавала.
У час польскай улады колькасць вернікаў германішскай парафіі дасягала амаль 4000 чалавек. Але пры савецкай уладзе, у 1965 г., касцёл зачынілі, усё каштоўнае было разрабавана, аднак будынак не руйнавалі і не прыстасоўвалі для якіх-небудзь патрэб.
Адрадзілася парафія ў 1987 г. Касцёл быў асвечаны нанова 17 чэрвеня 2000 г. Дзейнічае і сёння, аднак статус помніка архітэктуры атрымаў адносна нядаўна.
1673-1674 – ks. Tomasz DYGAN (пробошч).
1743-1744 - ks. Jan SZYMONOWICZ
1769-1791 – ks. Andrzej KAMIŃSKI (p)
1813-1818 – ks. BAWŻYŃSKI (пробошч).
1823-1826 – o. Augustyn PRONIEWICZ OP (адміністратор)
1830-1832 – ks. Ludwik KIEROWICZ (c)
1835-1836 – ks. Stanisław PODHAJSKI (пробошч).
1848-1870 – ks. Jan ANDRZEJEWSKI (адміністратор)
1871-1878 – ks. Kazimierz Biront (пробошч).
1880-1883 –ks. Michał KOWALEWSKI
1885-1887 – ks. Antoni DOWNAROWSKI (пробошч).
1889-1893 – ks. Mateusz JÓZEFOWICZ (p)
1895-1899 – ks. Sylwester ŁUSZYŃSKI
1900-1902 – ks. Adolf MATKIEWICZ
1904 – ks. Mieczysław TONAJEWSKI (пробошч).
1905 – vacat
1905-1907 – ks. Piotr CZELKIS (пробошч).
1907-1911 ks. Otto Sidorowicz (пробошч).
1911-1922 – ks. Mateusz SZYDAGIS (пробошч).
1922-1925x – ks. Czesław ROMANOWSKI (пробошч).
1925-1936 – ks. Czesław ROMANOWSKI
1936-1939- ks. Bolesław Hermanowicz (пробошч).
1935-1938 – ks. Wiktor Judycki (Вікарый)
1938-1939 – ks. Aleksander Pieślak,
1939-1944 – ks. Gedymin PILECKI (пробошч).
1943 – ks. Bolesław Hermanowicz
1957 – ks. Antoni BAŃKOWSKI
1965 – касцёл зачынілі
1987 — Адраджэння парафіі.
1999-2008 - ks. Andrzej Witek SAC (пробошч).
17.06.2000– Касцёл быў асвечаны нанова праз ксяндза біскупа Антонія Дзем'янка.
2006-2008 – кс. Аляксандр Ставецкі SAC (Вікарый).
2008-2015 — кс. Генадзій Ромашко SAC (пробошч).
2015-2019 — кс. Аляксандр Сушынскі SAC (пробошч).
17.08.2019 — кс. Ксёндз Дзяніс Крываносаў SAC (пробошч).