Адас:
вул. Леніна, 50
211070  Талачын
Талочынскі р-н, Віцебская вобл.

тел.: (00375) 2136 31 559

 

 

 

 

 

З гісторыі парафіі:

У старых хроніках ёсць звесткі, што ў 1604 г. Леў Сапега пабудаваў у Талачыне касцёл, школу і шпіталь для хворых. Аднак лёс гэтага мястэчка быў вельмі зменлівы. Падчас набегу Залатарэнкі і войскаў Напалеона Талачын перажыў значныя знішчэнні. У 1804–1807 гг. тут працавалі базыльяне, якія абслугоўвалі парафію, адкрылі парафіяльную школу. Лепшыя часы пачаліся тады, калі кс. Гроньскі, а пасля – кс. Ян Радзівон, талочынскі пробашч, пачалі весці душпастырскую працу, каб адрадзіць парафію, але з часам усё было знішчана.

Касцёл пад тытулам св. Антонія Падуанскага быў пабудаваны ў 1853 г. Познебарочная трохнававая святыня стаіць на пагорку і бачна з усіх бакоў. Функцыянавала як парафіяльны касцёл да 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Пасля вайны будынак прызначылі пад сховішча, склад розных матэрыялаў, пасля часткова адраманавалі, каб зрабіць у ім кавярню і клуб. Вялікімі намаганнямі вернікаў, а таксама кс. Уладзіслава Бліна, тагачаснага пробашча парафіі ў Магілёве, і кс. Юзафа Пятушкі, пробашча з Барысава, 6.04.1993 г. касцёл быў вернуты католікам.

Пробошчы:

1993-1994 – кс. Юзеф Петушко MIC, кс. Войцех Соколовскі MIC

1994-2000 – кс. Яраслаў Хыбза MIC

2000-2003 - кс. Кшыштаф Міколайчык, кс. Генадзій Добрук

2003-2004 – кс. Пётр Кубіцкі SAC

2007-2009 – кс. Станіслаў Вашкевіч SAC

2009-2012 - кс. Пётр Кубіцкі SAC

2012 - кс. Вацлаў Суткоўскі SAC – пробашч,  кс. Пётр Кубіцкі SAC – вікарый

2015 -2016 – кс. Пётр Кубіцкі SAC

2016 - 2017 - кс. Віталій Янкевіч SAС

2018 -  кс. Станіслаў Скрыдалевіч SAC - пробашч, кс. Сяргэй Більдзіс SAC - вікарый