Жлобін
Гісторыя каталіцтва на Жлобіншчыне сягае ў XIV стагодзе. У 1399 г. вялікі князь Вітаўт падаравау Віленскаму каталіцкаму біскупству маёнтак Стрэшын, які ўключаў у сябе «землю березынскую" паміж Рагачовам і Стрэшынамі. Больш падрабязныя звесткі аб каталіцтве на гэтых землях вядомыя пакуль што толькі з канца XVIIIсгагоддзя. У 1782 г. мястэчка Карпілаўку (цяпер знаходзіцца ў межах Жлобіна) наведаў бабруйскі дэкан. Вопіс стану карпілаўскай парафіі, зроблены ім, дае некаторую інфармацыю аб пашырэнні каталіцтва ў мястэчку і аколіцах. Так, у Карпілаўцы будаваўся ў гэты час касцёл, які меўся быць асвячоны пад тытулам Божага Цела. Касцёл пабуданалі ўжо ў 1781 г., але ён не меў яшчэ алтароў апроч галоўнага, а таксама вокнаў. Дэкан двойчы згадвае «стары» касцёл, пабудаваны з дрэва і размепгчаны недалёка ад новага. Наколькі ён быў стары, можна меркаваць па тым, што нават сучаснікі не маглі сказаць дакладна пра час яго пабудовы. Маюцца толькі дадзеныя, што стары касцёл фундавалі паны Юдзіцкія. Аднак можна дапусціць, што карпілаўская парафія была заснаваная не пазней, чым у 1720-я гады, бо ёсць звесткі пра дзве кнігі хросту, датаваныя 1723 годам .
Крыніцы даюць інфармацыю пра святароў, якія неслі пастырскую службу сярод карпілаўскіх вернікаў і іншых католікаў Рагачоўскага павета, На жаль, вядомыя толькі некалькі карпілаўскіх святароў. Сярод іх кс. Міхаіл Бародзіч, езуіт, які ў 1782 г. узгадваецца як прбашч карпілаўскага касцёла Божага Цела, і кс. Раман Шыманскі, Ў Карпілаўку 17 лютага 1785 г. на замену ксяндза Міхаіла. Усяго, па стане на 1805 г., карпілаўскай парафіі колькасць каталіцкага насельніцтва, як сведчыў Магілёўскі арцыбіскуп, складала 950 чалавек, здольных прымаць Камунію, і 300 — нездольных.
У 1840 г. у карпілаўскай парафіі на- лічвалася 1 360 вернікаў. У Карпілаўцы і Жлобіне былі 23 католікі, у Антушах 228 католікаў, у Астарманску — 7, у Вяр- бічаве — 129, у Малевічах — 29, у Мару- сенцы — 44, у Сенажатках — 405, у Чарцяжы — 495.
У Жлобінеў гэты час існавала драўляная каталіцкая капліца, пабудаваная прыкладна у 1775 годзе. У яе галоўным алтары знаходзіўся абраз св. Казіміра. У пачатку XIX ст. тут працаваў кс. Ян Булановіч. У капліцы меліся пахаванні пана Казіміра Халецкага і яго брата (верагодна, гэта Казімір і Антоні Халецкія, якія з 1730 г. фундавалі езуіцкую місію ў Хальчы і пабудавалі Місыйны дом ікасцёл). Пазней капліца была перададзена Праваслаўнай царкве. Аднак у геаграфічным слоўніку "Каралеўства Польскага" ў 1886 г. яшчэ ўказавалася на існаванне ўЖлобіне рыма-каталіцкай капліцы.
Доўгі час парафіяльным касцёлам для жлобінцаў быў касцёл у вёсцы Антушы. У канцы XIX ст. Жлобін стаў важным чыгуначным вузлом. Насельніцтва Жлобіна ўвесь час павялічвалася і ў 1905 г. дасягнула 4,5 тыс. чалавек. Паўстала пытанне аб адкрыцці ў мястэчку каталіцкага малітоўнага дома. 11 чэрвеня 1905 г. католікі Жлобіна напісалі прашэнне на імя мітрапаліта з прюсьбай аб дазволе адкрыць малітоўны дом. У прашэнні гаварылася: «Нас, католиков, до 500 душ... Просим Ваше Высокопреосвященство разрешнть нам открыть дом молитвы при станции Жлобин, и ксендзу гомельского костёла приезжать два раза в месяц для совершення обрядов». Вернікі таксама пісалі, што яны гатовыя ахвяраваць грошы на праезд ксяндза і бяруць на сябе выдаткі па ўтрыманні памяшкання.
17 чэрвеня 1905 г. кансісторыя дала дазвол, і 26 чэрвеня 1906 г. было нанята памяшканне для набажэнстваў. Аднак ужо праз два месяцы, 24 жніўня, губернатар дакладваў у Дэпартамент замежных веравызнанняў, што малітоўны дом не адпавядае тэхнічным і санітарным нормам, а менавіта, перавышае ў даўжыню 12 сажняў, шго забаронена артыкулам 199 Будаўнічага статуту. 1 верасня гомельскі дэкан кс. Пятроўскі асабіста правёў праверку, якая паказала, што абсалютна ніякіх парушэнняу нормаў заканадаўства ў малітоўным доме няма.
У пачатку XX ст. Жлобін часова знаходзіўся ў складзе гомельскай парафіі, а перад Першай сусветнай вайной ён зноў быў у складзе антушаўскай парафіі. 24 мая 1909 г. вернікі вырашылі пабудаваць у Жлобіне сапраўдны касцёл. Быў арганізаваны камітэт, які ўзначашў кс. Алякеандр Боўтуць, пробашч антушаўскага касцёла. Пачаўся збор ахвяраванняў. У гэты час у Рагачове парафіяне вырашылі будаваць новы касцёл, і жлобінцы выкупілі стары рагачоўскі касцёл за 900 рублёў. 3 матэрыялаў, атрыманых пры разборцы старога касцёла ў Рагачове і быў пабудаваны касцёл (капліца) у Жлобіне. Зямлю на пабудову касцёла ў памеры 1203,5 кв. сажняў ахвяраваў князь Друцкі-Сакалінскі.
Дзякуючы намаганням кс. Аляксандра Боўтуця касцёл у Жлобіне паўстаў ў 1911 годзе. Ён быў асвячоны гомельскім дэканам кс. Пятроўскім 18 лютага 1911 года. Даўжіяня касцела складала 30 аршынаў, шырыня — 14 аршынаў, пабудавамы ён быў на цагляным падмурку. Франтом падтрым- лівауся чатырма слупамі-калонамі. Касцёл і званіца (чатырохіранная вежа) былі накрытыя дахам з ацынкаванага жалеза. Сцены звонку і ўсярэдзіне былі ашаляваныя. Меліся 3 часовыя алтары: два алтары ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі і алтар св. Казіміра. Сакрыстыі размяшчаліся за галоўньтм алтаром. Пробашчам быў кс. Юзаф Уладзіслаў Серасек. Да жлобінскага касцёла належаў і драўляны будынак плябаніі, крыты гонтай, даўжынёй 10 аршынаў, шырынёй 7 аршынаў, у якім былі 4 пакоі і кухня. Непадалёк ад дома стаяў драўляны хлеў .
Рэктарамі капліцы пэўны час працавалі ксяндзы Калінкевіч і Сянкевіч. У 1916 - 1917 гт. капеланам жлобінскай капліцы быў кс. Тэадор Людвікавіч Рыла, з 26 лютага 1919 г. кс. Ян Беняш-Кржывец, з 5 мая 1920 г. да ліпеня 1921 г. - кс. Карл Лупіновіч.
На месца ксяндза Лупіновіча ў Жлобін паслалі былога выконваючага абавязкі пробашча залатавустаўскага касцёла на Урале кс. Баляслава Валы. Ксёндз Валынец адначасова з'яўляўся філіялістам люшаўскага касцёла і месцам яго жыхарства быў прызначаны Люшаў.
У 1923 г. ксяндза Валынца прызначылі выконваючым абавязкі адміністратара чачэрскага касцёла (ён застаўваўся і люшаўскім філіялістам), таму выконваючым абавязкі адміністратора жлобінскай капліцы стаў адміністратар антушаўскай парафіі кс. Казімір Мустэйкіс. Акрамя Жлобіна і Антушаў, кс. Мустэйкіс абслугоўваў таксама каталіцкія паселішчы Рэчыцкага павета.
У справаздачы Польбюро Гомельскага губкама за май - жнівень 1924 г. прыво- дзяцца словы аднаго з партыйных работнікаў, якія датычаць дзейнасці кс. Мустэйкіса: «Уплыў ксяндзоў, па-мойму, падмацоўваецца рэпрэсіяміі, якія ўжываюць карныя органы. Напрыклад, ксёндз са Жлобіна, які аб’язджаў польскія вёскі Рэчыцкага павета, падняў свой аўтарыгэт тым, што адседзеў 3 месяцы ў турме і быў не асуджаны. але адпушчаны. Ясна, што такія легкадумныя арышты і наогул механічныя сродкі сапсуюнь нам усю працу. бо дзякуючы ім ксяндзы ператвараюцца ў пакутшкаў не толькі за веру, але і за нацыянальнасць. З мэтай прадухілення апошняга, належыць арыштаваць ксяндзоў толькі пры наяўнасці фактычнага праверанага абвінаваўчага матэрыялу, каб справа скончылася адданнем пад суд.
Гады савецкай улады сталі перыядам жорскага выпрабавання для ўсіх канфесій. У 1934 г. жлобінскі касцёл быў зачынены і на кароткі тэрмін узнавіў сваю дзейнасць толькі падчас Другой сусветнай вайны, калі нямецкія ўлады дазволілі вернікам адчыняць святыні і ладзіць капліцы. Часта ў такіх культавых будынках вернікі католікі карысталіся з паслугаў вайсковых капеланаў акупацыйных войск. Так, Францыску і Стэфана Шацілаў са Жлобіна абвянчаў у васнны час у жлобінскім касцёле італьянскі вайсковы капелан.
У вёсцы ІІІчадрын Жлобінскага раёна падчас акупацыі дзейнічала каталіцкая кап- ліца. У 1991 г. жыхары ІІІчадрына перадалі кс. Яну Саламону, які быў прызначаны ад- міністратарам Жлобінскай парафіі, фрагмент алтара. Яны патлумачылі, што ён — са іпчадрынскай канліцы, і што яго захоўвала іх маці, якая перад смерцю распарадзілася перадаць гэты фрагмент алтара ксяндзу, які тут з’явіцца.
Пасля вайны ўлады ў другі раз забралі ў вернікаў жлобінскую святыню і перарабілі яе ў дзіцячы садок. У пачатку 1980 гадоў тут, пасля капіталыіага рамонту адчыніўся гісторыка-краязііаўчы музей. Але час ад часу ў Жлобін прыязджащ са Слуцка кс. Мечыслаў Малыніч. 1990 г. стаў годам адраджэння каталцкага жыцця ў Жлобіне. А на Вербную нядзелю ў 1991 г. сюды на сталую працу прыехаў кс. Ян Саламон (цяпер – рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску). 12 красавіка 1992 г. каля трохсот парафіянаў разам з ксяндзом Янам маліліся каля сценаў музея к Божы быў ім вернуты. Пра гэта пісала мясцовая газета «Новы дзень». Просьбы аб вяртанні святыні вернікі накіроўвалі . на імя старшыні Вярхоўнага Савета С. Шушкевіча. Улады, аднак, вырышалі перадаць перадаць католікам будынак крамы № 23 пасля таго, як для крамы будзе збудавана новае памяшканне.
Актыўная праца па адраджэнні каталіцтва пачалася з прызначэннем у 1996 г. пробашчам у Жлобін кс. Леанарда Акалатовіча.
23 чэрвеня 1996 г. будынак крамы № 23 перайшоў ва ўласнасць парафіі і быў капітальна перабудаваны. Першы раз літургія тут цэлебравалася ў вігілію Нараджэння Пана 24 снежня 1996 г. 13 верасня 1998 г. жлобінскую парафію наведаў кардынал Казімір Свёнтэк. 24 снежня 2001 г. тут упершыню загучаў касцёльны звон.