Адрас:
  вул. Юбілейная, 47
  г.п. Воранава
  Гродзенская вобл.
  231391

Тэл.: (8-01594) 2-27-90

Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

  Св. Імша ў нядзелю і святы — 10.30, 12.00,15.00, 17.00
  Св. Імша ў будні — 8.00, 19.00

Адпуст 28 кастрычніка

 

У гістарычных актах 16 ст. вядома пад назвамі Балотна (Блотна), Балотнае. У больш позніх польскіх і рускіх крыніцах—Wеrenow, Воронов. Аўтар тапамічнага слоўніка В. А. Жучкевіч звязвае назву пасёлка з прозвішчам Воранаў. Больш верагодна назва паходзіць ад назвы рэчкі Балацянка, прытока ракі Жыжма. 3 16 ст. — прыватная ўласнасць  у Віленскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. У 1536 г.| маёнтак Балотнае — уладанне Якуба Давойчы, затым яго ўдавы Ганны (1555). У1553г. маёнтак Балоцінскае, Блацянскае— уладанне полацкага ваяводы Станіслава Давойчы. Маёнткам кіравалі ўраднікі. У канцы 1550 года Блотна—цэнтр каталіцкай парафіі, ва ўласнасці касцёла было 5 сялянскіх дымоў (двароў).

У 17 ст. мястэчка належала магнатам Гаштольдам. Дзейнічаў кляштар каталіцкага ордэна піяраў. На пачатку 18 ст.—уласнасць А.Масевіча, які, паводле Эдварда Малішэўскага, у 1705 годзе заснаваў туn новы касцел у імя св. Тадэвуша (драўляны, на камённьм фундаменце). Пазней мястэчка перайшло да Сцыпіёнаў і было цэнтрам староства.

У восені 1967 года, перастаў існаваць стары драўляны чатырохсотгадовы касцёл.

Пачатак будовы новай святыні разпачалося ў канцы 1990 года. Пабудовал касцёл кс. Вацлаў Суткоўскі SAC. 19 мая 2002 года ксёндз Біскуп гродзенскі Аляксандр Кашкевіч кансэкравал новы касцёл п.н. Божай Міласэрнасці.