Устанаўленне  свята  Божай  Міласэрнасці  ў першую  нядзелю  па  Вялікадні  невыпадковае – на гэты дзень прыпадае  актава  Змёртвыхпаўстання  Пана, якая вянчае правядзенне  Пасхальнай Містэрыі Хрыстуса. Гэты перыяд у літургіі Касцёла выразней, чым іншыя, паказвае таямніцу  Божай Міласэрнасці, якая аб’явілася ў муцы, смерці і Змёртвыхпаўстанні Хрыстуса.

На працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста.

4 сакавіка, у суботу, у дзень сваіх імянін, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі кс. бп Казімір Велікаселіц OP узначаліў урачыстую св. Імшу ў  Жлобіне, дзе адбыўся адпуст у парафіі св. Казіміра.

Слова-Зернегэта евангелізацыйны праект, арганізаваны  клерыкамі Вышэйшай Духоўнай Семінарыі Айцоў Паллатынаў у Олтажэве. У рамках гэтага праекта кожную нядзелю клерыкі рыхтуюць разважанне да нядзельнага Евангелля. Разважанні выходзяць на польскай і рускай мовах ужо некалькі гадоў. На рускай мове разважанні можна паслухаць на нашай старонцы, а таксама: https://vk.com/slowo_zerno .

Сардэчна ўсіх запрашаем  на штонядзельную малітву словам!