Устанаўленне  свята  Божай  Міласэрнасці  ў першую  нядзелю  па  Вялікадні  невыпадковае – на гэты дзень прыпадае  актава  Змёртвыхпаўстання  Пана, якая вянчае правядзенне  Пасхальнай Містэрыі Хрыстуса. Гэты перыяд у літургіі Касцёла выразней, чым іншыя, паказвае таямніцу  Божай Міласэрнасці, якая аб’явілася ў муцы, смерці і Змёртвыхпаўстанні Хрыстуса.

Свята Міласэрнасці  святкуецца  ў  першую  нядзелю пасля  Вялікадня і называецца  Нядзеляй Божай Міласэрнасці. Спачатку кардынал  Францішак  Махарскі ўпісаў свята ў літургічны каляндар для Кракаўскай дыяцэзіі (1985 г.), а  пасля  некаторыя  біскупы Польшчы  – у сваіх  дыяцэзіях. Па просьбе Епіскапату Польшчы  Папа  Рымскі Ян Павел II у 1995 г.  увёў  гэтае  свята для ўсіх  дыяцэзій  у  Польшчы. У дзень кананізацыі  Сястры  Фаўстыны  30 краса-віка 2000 г. Святы  Айцец Ян Павел  II абвясціў гэтае свята для  ўсяго  Касцёла.

Натхненнем  для ўстанаўлення  свята было прагненне Езуса , якое  пераказала Сястра Фаўстына.  Пан Езус сказаў ёй: “Прагну, каб першая нядзеля па Вялікадні была святам Міласэрнасці” (Дз. 299). “Прагну, каб свята Міласэрнасці  было  паратункам і прытулкам  для ўсіх душаў, і  асабліва  для бедных грэшнікаў. У  гэты  дзень адкрытыя глыбіні  Маёй Міласэрнасці. (…) Тая душа, якая прыступіць да  споведзі і  святой Камуніі, атрымае поўнае адпушчэнне правінаў і караў. У гэты дзень адкрыты ўсе  Божыя  каналы, па якіх  сыходзяць  ласкі“ (Дз.699).  Ва многіх  аб’яўленнях Пан Езус   акрэсліў  не  толькі  месца свята ў літургічным календары Касцёла, але таксама матыў  і  мэту  яго ўстанаўлення, спосаб  прыгатавання  і правядзення, а таксама вялікія  абяцанні. Найбольшым  з  іх з’яўляецца  ласка  “поўнага  адпушчэння  правінаў  і  караў”, звязаная  са  святой Камуніяй, прынятай у гэты дзень пасля  шчырай  споведзі  (без прывязвання   да  найменьшага граху), у духу набажэнства да Божай  Міласэрнасці  або ў паставе даверу Богу і  стваральнай любові  бліжняга. Гэта, як  тлумачыць  кс. прафесар  Ігнацый Ружыцкі,–  большая  ласка, чым поўны  адпуст.  Гэты прадугледжвае толькі  дараванне караў мірскіх за  папаўненне граху, але  ніколі  не  з’яўляецца  адпушчэннем саміх  правінаў. Спецыяльная  ласка  ёсць прынцыпіяльна   большая,  чым ласка,  якую  даюць  іншыя сакрамэнты,  акрамя сакрамэнту  святога Хросту.  У прыведзеных   тут   абяцаннях   Хрыстус   звязаў  адпушчэнне правінаў і караў  са  святой Камуніяй, прынятай у свята  Міласэрнасці, тым самым падняў яе да разраду “другога Хросту”. Прыгатаваннем   да  гэтага свята   павінна быць навэнна, якая прадугледжвае прамаўленне  на  працягу 9 дзён, пачынаючы  ад  Вялікай Пятніцы, Каронкі да Божай  Міласэрнасці. “Свята Маёй Міласэрнасці выйшла знутры Мяне для суцяшэння  ўсяго свету” (Дз.1517), – сказаў Пан Езус  Сястры Фаўстыне.

Свята Міласэрнасці мае найвышэйшы   ранг  сярод  усіх формаў  культу Божай Міласэрнасці  з погляду на вялікасць абяцанняў і месца ў літургіі Касцёла. Першы раз Пан Езус  гаварыў аб сваім прагненні  ўстанаўлення гэтага свята ў Плоцку, калі выказваў  сваю  волю,  што датычыцца паўстання абраза: “Я жадаю, – звяртаўся ў лютым 1931 года  да  Сястры Фаўстыны, – каб было свята Міласэрнасці. Я хачу,  каб гэты  абраз, які  ты   намалюеш  пэндзлем,  быў  урачыста асвечаны ў першую нядзелю пасля Вялікадня, гэтая ня-дзеля  павінна  стаць святам Міласэрнасці” (Дз. 49). У наступныя  гады  Пан Езус звяртаўся да гэтай справы ў некалькіх  аб’яўленнях, у якіх не толькі  акрэсліў  месца  гэтага свята ў літургічным календары, але  таксама  прычыны яго  ўстанаўлення,  спосаб  прыгатавання  і правядзення, а таксама  ласкі, звязаныя з ім.

Выбар  першай  нядзелі  пасля Вялікадня невыпадковы – на  гэты  дзень прыпадае  актава  Змёртвыхпаўстання Пана, якая вянчае  правядзенне  Пасхальнай  Містэрыі  Хрыстуса. Гэты  перыяд у літургіі Касцёла выразней, чым іншыя, паказвае таямніцу Божай Міласэрнасці, якая  найпаўней аб’явілася ў муцы, смерці і Змёртвыхпаўстанні Хрыстуса. Устанаўленне свята Божай Міласэрнасці ў непасрэднай  блізасці   літургіі  мукі і Змёртвыхпаўстання  Хрыстуса  падкрэслівае  крыніцу і матыў  перажываных таямніц  веры. І  гэта,  без  сумневу, Божая   Міласэрнасць. Інакш кажучы, не  было б справы адкуплення, калі б не  было Божай Міласэрнасці.  Гэтую сувязь  убачыла  Сястра Фаўстына,  якая  напісала  ў Дзённіку: “Бачу, што  справа адкуплення  звязана  са  справай  міласэрнасці, якой  жадае  Пан” (Дз. 89).

Якое права  гаворыць аб устанаўленні  новага свята  ў літургічным  календары Касцёла?  Дае нам яго Пан Езус, гаворачы: “Душы гінуць, ня-гледзячы  на  Маю  горкую муку. Я даю ім апошні  шанец для паратунку,  гэта значыць свята  Маёй міласэрнасці. Калі  яны  не  ўшануюць  Маёй міласэрнасці, то згінуць навекі” (Дз. 965). Астатні  шанс паратунку – уцёкі да  Божай Міласэрнасці. Аднак, каб скарыстаць яе,  па-трэбна  ведаць, што яна ёсць, патрэбна  пазнаць Бога ў таямніцы Яго Міласэрнасці і звярнуцца  да Яго з даверам, а гэтаму пазнанню спрыяе ўстанаўленне  асобнага  свята,  бо яно звяртае  асаблівую ўвагу на атрыбут Бога.

Прыгатаванне да гэтага свята  пачынаецца  з  навэнны, якая прадугледжвае прамаўленне  на  працягу 9 дзён, пачынаючы з Вялікай Пятніцы,  Каронкі да Божай Міласэрнасці.  “Праз гэтую  навэнну, –  абяцаў Пан Езус, – Я  ўдзялю душам шматлікія ласкі” (Дз. 796). Шырока распаўсюджанай з’яўляецца таксама  навэнна  да  Божай  Міласэрнасці, запісаная  ў “Дзённіку” св. Сястры Фаўстыны, з дапамогай  якой кожны  дзень  прыводзім  да Бога іншую групу душ. Гэтую навэнну  можна прамаўляць  з пабожнасцю, але не можна  ёю абмежавацца, бо Пан Езус прагне, каб святу папярэджвала  навэнна  з Каронкі  Божай  Міласэрнасці.

У дзень свята (першая ня-дзеля  пасля  Вялікадня) абраз Міласэрнасці павінен быць урачыста  асвечаны  і публічна ўшанаваны, а святары  павінны прамаўляць казанні  аб Божай Міласэрнасці і абу-джаць  давер  у  душах. 

Вернікі павінны перажываць  гэты дзень з  чыстым сэрцам, у  духу  гэтага набажэнства, а болей за ўсё –  у паставе даверу  Пану Богу і  міласэрнасці ў суадносінах з бліжнімі. “Першая   нядзеля  па Вялікадні  – гэта свята  Міласэрнасці, але павінна быць і  дзеянне.  Я   патрабую ўшанавання Маёй міласэрнасці  праз  урачыстае ад-значэнне  гэтага  свята  і праз  ушанаванне  намаляванага  абраза” (Дз. 742).

Свята  Міласэрнасці – не толькі дзень  вялікага пакланення  Богу ў таямніцы  Яго Міласэрнасці, але таксама дзень  велізарнай  ласкі, бо Пан Езус звязаў  з ім  вялікія  абяцанні. Найбольшае  датычыцца  ласкі поўнага адпушчэння правінаў і караў:”Тая душа, якая прыступіць да споведзі і святой Камуніі, атрымае  поўнае адпушчэнне  правінаў   і  караў” (Дз. 699). Гэтая ласка, паясняе кс. прафесар І. Ружыцкі, з’яўляецца  нечым  значна  большым, чым поўны  адпуст,  які  прадугледжвае  толькі  прабачэнне караў  мірскіх  за  папаўненне грахоў,  але ніколі не з’яўляецца адпушчэннем саміх правінаў.  Спецыяльная   ласка  ёсць прынцыпова большая, чым ласкі  сакрамэнтаў,  за  выключэннем  сакрамэнту святога Хросту; для  адпушчэння  ўсіх  правінаў і караў ёсць толькі сакраментальная ласка святога Хросту. У прыведзеных  абяцаннях  Хрыстус  звязаў  адпушчэнне правінаў і  караў  са   святой  Камуніяй, прынятай  у  свята  Міласэрнасці, тым  самым падымаючы  яе да “разраду” “другога  Хросту”. Зразумела, што святая Камунія, прынятая  ў свята  Міласэрнасці, павінна быць не толькі годнай, але таксама выконваць  галоўнае патрабаванне   набажэнства  да Міласэрнасці, каб прабачала правіны і кары.

Патрэбна адзначыць, што  споведзь  не  павінна быць абавязкова ў дзень свята Міласэрнасці, можна гэта зрабіць раней; важна, каб была  чыстай  душа,  не  прывязаная  да  якога-небудзь  граху. Нельга   таксама  абмінуць  клопат  аб  перажыванні  гэтага  свята ў духу набажэнства да Божай   Міласэрнасці  ці  ў  духу  даверу  Богу і міласэрнасці  ў  адносінах   да  бліжніх. Толькі такая пастава дазваляе  чакаць  спаўнення абяцанняў  Хрыстуса, звязаных з  гэтай формай  культу Божай Міласэрнасці.  Пан  Езус  сказаў, што ў гэты дзень “адкрытыя  ўсе Божыя  каналы, па якіх сыходзяць  ласкі;  няхай не  баіцца  наблізіцца  да  Мяне ніводная  душа, нават калі б яе грахі  былі, як пурпур” (Дз 699). У гэты дзень усе людзі, нават  тыя,  якія  раней  не мелі набажэнства да Божай Міласэрнасці  і  толькі  зараз  навяртаюцца, могуць удзельнічаць ва ўсіх  ласках, якія Пан Езус  на  гэтае свята падрыхтаваў. Яго  абяцанні  датычацца  не  толькі  незвычайных ласкаў, але і мірскіх дабра-дзействаў,  перыяд ажыццяўлення  якіх  не абмежаваны.

Людзі даверлівыя могуць  прасіць  пра  ўсё  для  сябе і для  іншых, каб толькі аб’ект малітвы быў згодны з воляй Бога  або  добры  для чалавека  ў  перспектыве  вечнасці.   Ласкі  патрэбны  для  збаўлення заўсёды згодна з воляй Бога, бо  Бог нічога  так не прагне, як  збаўлення душ, за якія Езус аддаў сваё жыццё. Так  пераважна ў свята Міласэрнасці  ўсякія  ласкі  і   дабра-дзействы   даступныя   для   ўсіх людзей –  толькі  б  аб  іх  прасілі з даверам. 

Матэрыял узяты з сайта

www.faustyna.pl

Аўтар: c. М. Аліжбета СЕПАК, ZMBM