22 жніўня ў паўсюдным Касцёле адзначаецца успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы. Для нашай краіны кожны ўспамін Маці Божай вельмі важны. Пасля шматгадовых ганенняў на Касцёл і Царкву, атрымаўшы свабоду веравызнання, іерархі Каталіцкага Касцёла даручылі працэс адновы рэлігійнага і духоўнага жыцця на нашых землях пад апеку Найсвяцейшай Панны. Таму нездарма былі вызначаны месцы культу марыйнай пабожнасці ў якіх сама Маці Божая пацвердзіла сваю прысутнасць праз многія цуды якіх дасведчыў не адзін чалавек.

22 жніўня ў лагішынскім санктуарыі прайшоў фэст у гонар Маці Божай Каралевы Палесся. У гэтым годзе адзначаецца 20 гадоў з дня каранацыі абраза Маці Божай Лагішынскай.

КАРАЛЕВА ПАЛЕССЯ,

МАЛІСЯ ЗА НАС!..

16 ліпеня ў сваёй роднай парафіі Святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве сястра Наталля Дрэмо склала вечныя манаскія абяцанні. Манахіня належыць да Таварыства Сясцёр Місіянерак Каталіцкага Апостальства (палатынак), якія ўжо шмат гадоў служаць у воранаўскай парафіі. 

13 чэрвеня 2017 года ў г. Талачын адбылася парафіяльная ўрачыстасць у гонар Святога Антонія Падуанскага! Урачыстасць тым больш была велічная бо акурат у гэтым годзе парафія адзначае 25 гадовы юбілей заснавання.