5 чэрвеня 2017 года а гадзіне 17:45 ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Германішкі прыбыла фігура Маці Божай з Фацімы. Шматлікая колькасць вернікаў з парафіі: асобы старшыя, дарослыя, моладзь і дзеці разам з кс. Пробашчам Аляксандрам Сушынскім SAC, сабралася перад брамай парафіяльнай святыні каб прывітаць нашую Маці.
Пасля прывітання, з радасным спевам на вуснах ва ўрачыстай працэсіі Маці Фацімскую ўнеслі ў святыню. Пазней кс. Пробашч, ад імя ўсёй парафіі, прывітаў Марыю, а пазней распачалася ўрачыстая літургія святой Імшы.
Літургію Слова правяла моладзь парафіі. Божае Слова прамовіў кс. Аляксандр прыпамінаючы, што Марыя гэта наша Маці, а кожны чалавек гэта сын і дачка Марыі, паводле завяшчання, якое пакінуў Езус Хрыстус з вышыні Крыжа: “Вось сын Твой, ... вось Маці твая...”, а таксама звярнуў увагу прысутныхна давер і паслухмянасць Богу, якімі адзначалася Маці Божая Марыя.
Пасля святой Імшы адбылася працэсія з фігурай Марыі вакол святыні і малітоўнае чуванне перад абліччам Маці Фацімскай. Падчас малітоўнага чування мы накіроўвалі да Маці Ружанцовай нашыя падзякі за любоў, дабрыню, дапамогу і матчыныя напамінанні і перасцярогі нашай Маці, а таксама звярнуліся з просьбамі ў інтэнцыі патрабуючых, сумных, заклапочаных, бедных, тых каго спакушае злы дух і аб навяртанні грэшнікаў.
Пасля распачалі малітву ружанцовую разважаючы таямніцы Святла як перапрашэнне за знявагі ўчыненыя Марыі. Пазней быў час на асабістую малітву да Маці Фацімскай.
Наступнага дня, 6 чэрвеня, ад 10 гадзіны на ранку аж да святой Імшы а 18 гадзіне святыня была адчынена, каб кожны асабіста ў дагодны для сябе час мог наведаць Марыю.
А 17:15 гадзіне распачалося малітоўнае чуванне з ружанцовай малітвай разважаючы Балесныя таямніцы святога ружанца. Малітоўнае чуванне закончылася перад святой Імшой Актам прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
Пасля святой Імшы адбылося развітанне з фігурай Маці Божай і Юбілейнай малітвай прысвячэння Фацімскай Каралеве Ружанца.
Кс. Пробашч падзякаваў усім за прысутнасць і адданасць Богу праз заступніцтва Маці Божай, а Марыі за час ласкі і дабрыню Бога, якую аказаў праз перэгрынацыю Маці Божай Фацімскай у нашай парафіі.
На развітанне з Марыяй перад брамай святыні было зроблена супольнае фота з фігурай Маці Божай.
З нашай, германішскай парафіі, фігура Марыі накіравалася ў Дыяцэзіяльны Санктуарый Маці Божай Тракельскай у в. Тракелі.
Удзячныя Богу і Марыі, парафіяне з в. Германішкі і акалічных вёсак з кс. Пробашчам Аляксандрам Сушынскім SAC.