- Падрабязнасці
На Місійным тыдні, які зараз праходзіць, мы хочам прадставіць місіянераў, якія паходзяць з тэрыторыі нашай Гродзенскай дыяцэзіі. Два месяцы таму кс. Ян Высоцкі SAC і кс. Сяргей Більдзіс SAC, якія належаць да Таварыства Каталіцкага Апостальства, распачалі сваё душпастырскае служэнне ў Чалябінску. Святары з воранаўскай парафіі сталі першымі ксяндзамі палатынамі, якія прыехалі на пастаянную працу ў азіяцкую частку Расіі. Місіянеры з невычэрпнай энергіяй, талентам валодання словам і шчырым жаданнем абвяшчаць Нябеснае Валадарства там, куды іх скіраваў Бог, укараняюць у жыццё мясцовых людзей хрысціянскія каштоўнасці, дапамагаюць пазнаваць Хрыста і любіць Яго ўсёй душой.
- Падрабязнасці
21–22 жніўня ў Лагішыне адбыліся традыцыйныя ўрачыстасці на ўшанаванне Маці Божай Каралевы Палесся, галоўнай Апякункі Пінскай дыяцэзіі.
З самай раніцы 21 жніўня ў санктуарый пачалі прыбываць пілігрымы з розных куткоў беларускага Палесся і іншых рэгіёнаў краіны. Шматлікія аўтапілігрымы і групы вернікаў на шляху да Маці Божай наведвалі таксама іншыя святыя і памятныя мясціны Піншчыны: санктуарый святога Андрэя Баболі ў Янаве Палескім (Іванаве), Пінскую катэдру і семінарыю з крыптамі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага і кардынала Казіміра Свёнтка.
- Падрабязнасці
Два святары з воранаўскай парафіі (Радунскі дэканат), якія належаць да Таварыства каталіцкага апостальства (палатыны), распачнуць душпастырскае служэнне ў Чэлябінску і Навасібірску ў Сібіры.
Ксёндз Ян Высоцкі SAC і ксёндз Сяргей Більдзіс SAC ужо 17 жніўня накіруюцца ў сваё новае месца служэння. Яны адпраўляюцца туды па запрашэнні мясцовага біскупа і накіраваны сваімі манаскімі ўладамі. Яны будуць першымі палатынамі, якія едуць на пастаянную працу ў азіяцкую частку Расіі. У еўрапейскай яе частцы працуе ўжо адзін палатын, кс. Андрэй Марэц.
- Падрабязнасці
Бедны чалавек, які не мае свайго дома. Мы вельмі спачуваем бяздомным, бо ведаем, што дом вучыць чалавека любові, вучыць ахвярнасці, самаадданасці. У ім узнікае жыццё, у ім мы аднаўляем сілы фізічныя і духоўныя, у ім мы адпачываем, дагдядаем хворых і прымаем гасцей. А цяпер ўявіце сабе, наколькі бедны чалавек, які не мае святыні. Касцёл для вернікаў – гэта знак нябачнай ласкі Божай. Менавіта тут адбываецца ўдасканальванне чалавека, яго духоўнае адраджэнне. У святыні мы набываем сілы, радасць, надзею. Тут мы вучымся паводзіць сябе і жыць.
- Падрабязнасці
Бяроза ў пісьмовых крыніцах ўпершыню згадваецца ў 1477 годзе з нагоды таго, што яе першыя ўладальнікі Ян і Барбара Гамшэі пабудавалі тут касцёл Святой Тройцы. Гістарычная справядлівасць была адноўлена ў 1998 годзе, калі на ўездзе ў наш райцэнтр з боку Івацэвіч вырас каталіцкі храм з такой жа назвай. Новы касцёл тады асвяціў кардынал Казімеж Свёнтэк – адзіны на той час, маючы такі высокі сан ва Ўсходняй Еўропе.