З 16 па 18 красавіка ў Баранавічах прайшла чарговая ўсебеларуская сустрэча манаскай моладзі пад назвай «Скарб у гліняных начыннях». У гасцінным доме сясцёр місіянерак Святой Сям'і сабраліся разам прадстаўнікі розных манаскіх супольнасцяў, якія нясуць сваё служэнне на беларускай зямлі і па-за яе межамі.

У час падрыхтаваных канферэнцый манаская моладзь разважала над словамі з Паслання да Карынцянаў: «Мы маем скарб у гліняных пасудзінах, каб веліч сілы была Божая, а не ад нас» (2 Кар 4, 7). Айцец Міхаіл Цвячкоўскі MIC заахвоціў усіх прысутных зірнуць назад, на шлях свайго паклікання, разам са святым Пятром. У групах удзельнікі мелі магчымасць падзяліцца прыкладамі з уласнага жыцця, а таксама вызначалі іерархію рэчаў, якія ўплываюць на поспех у кансэкраваным жыцці.

Сястра Паўла Бобер MSF прадставіла тэму «глінянага начыння» з пункту гледжання крухкасці чалавечай асобы.

У межах сустрэчы адбылася святая Імша, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. У гаміліі іерарх падкрэсліў, што любое начынне служыць для таго, каб, па-першае, быць запоўненым, а па-другое, каб дзяліцца, раздаваць тое, што ёсць, іншым. Біскуп параўнаў манаскіх асобаў з посудам, які, злучаючыся, робіцца «сервізам», праз што яны сведчаць аб прыгажосці і гармоніі Касцёла.