NOVAFEST 2022. Рэгістрацыя адкрыта! 30 ліпеня (субота) ва Уселюбе пройдзе другі хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі NOVAFEST 2022.

13 чэрвеня вернікі штогод адзначаюць успамін святога Антонія Падуанскага — аднаго з найбольш вядомых і шанаваных святых у Каталіцкім Касцёле.

7 мая шасцёра дыяканаў з Таварыства каталіцкага апостальства (палатыны) прынялі ў семінарыйным касцёле ў Алтажаве (Польшча) пасвячэнне ў ступені прэзбітэрату.

24 красавіка ў санктуарый Божай Міласэрнасці ў Воранаве былі ўрачыста ўнесены рэліквіі благаслаўлёнай сястры Стэлы і яе дзесяці паплечніц, назарэтанак з Навагрудка. Рэліквіі сясцёр-мучаніц, расстраляных фашыстамі падчас II Сусветнай вайны, перадала парафіі Кангрэгацыя Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.

20 красавіка, у актаву Пасхі, якую цяпер перажывае Каталіцкі Касцёл, і і ў Вялікую сераду па календары Праваслаўнай Царквы, на паўднёвай ускраіне Воранава каталіцкі і праваслаўны святары асвяцілі крыжы, а таксама фігуру Найсвяцейшай Панны Марыі.