На працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста.

Ad maiorem Dei gloriam  - «На большую хвалу Бога».

17 лютага біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў з кананічнай візітацыяй парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе, Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сігневічах, св. Аляксея ў Сяльцы і Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Белаазёрску.

9 лютага ў восьмы раз у Баранавічах (Пінская дыяцэзія) адбыўся музычны фэст “Дастукацца да нябёсаў”.

У мясцовым доме культуры ДКТ “Тэкстыльшчыкаў” сабраліся сотні маладых людзей з усёй Беларусі. Прысутнічала таксама вялікая група моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі.

На канцэртнай пляцоўцы выступілі гурты з розных куткоў нашай краіны. У ліку ўдзельнікаў былі гурт “Ave” Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і гурт душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” з Гродзенскай дыяцэзіі.

Выраз «Аб'яўленне Пана» — на грэцкай мове Επιφάνια(эпіфанія) — выкарыстоўваўся ў дачыненні да самога факту аб'яўлення Хрыста ў свеце.

27 кастрычніка ў брэсцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа адбылася сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі на тэму «Пагроза ідэалогіі гендар сучаснаму маладому хрысціяніну». Як адзначыў адказны за душпастырства моладзі Fides кс. Павел Трон, які праводзіў тэматычную духоўную канферэнцыю, тэма гендару становіцца ўсё больш актуальнай у наш час.