9 лютага ў восьмы раз у Баранавічах (Пінская дыяцэзія) адбыўся музычны фэст “Дастукацца да нябёсаў”.

У мясцовым доме культуры ДКТ “Тэкстыльшчыкаў” сабраліся сотні маладых людзей з усёй Беларусі. Прысутнічала таксама вялікая група моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі.

На канцэртнай пляцоўцы выступілі гурты з розных куткоў нашай краіны. У ліку ўдзельнікаў былі гурт “Ave” Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і гурт душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” з Гродзенскай дыяцэзіі.

Нашы гурты выканалі свае музычныя творы, а таксама гімн 34-х Сусветных дзён моладзі, якія нядаўна прайшлі ў Панаме.

Сваімі ўражаннямі ад канцэрту падзяліліся ўдзельнікі гуртоў “Ave” i “OPEN”. 

Aндрэй Юхнік, семінарыст:

Прыклад новай евангелізацыі

Вельмі добра, што ёсць магчымасць звярнуцца да моладзі амаль з усёй краіны, спяваць разам з ёю і гэтым хваліць Езуса Хрыста. Кожны гурт нёс у сабе нешта сваё, нешта ўнікальнае. Радуе колькасць удзельнікаў. Маладыя любяць Бога і хочуць гэта выказаць.

Моладзь дзеліцца сваіміі перажываннямі і патрэбамі, а мы стараемся быць бліжэй да маладых, стараемся падзяліцца тым, як перажываем прысутнасць Бога ў сваім жыцці.

Кожны год фестываль збірае ўсё больш і больш моладзі. Мнe падабаецца інтэнцыя, з якой праводзіцца фэст: каб усе былі адно і каб, нягледзячы на свае магчымасці, сваю сустрэчу, музыку і спеў ахвяраваць для Пана. Папулярнасці спрыяе і грандыёзная арганізацыя, якая з кожным год становіцца ўсё лепей і лепей. Таксама важна, калі душпастыры зацікаўленыя, каб паехаць з моладдзю і раздзяляць з ёю радасць. Касцёл ідзе ў нагу з часам. А фестываль “Дастукацца да нябёсаў” з’яўляецца прыкладам новай евангелізацыі, да якой заклікаў св. Ян Павел ІІ”.

 

Сабіна Дзякун:

Любоў Бога не ведае межаў

Я ўжо трэці год удзельнічаю ў фестывалі “ДДН” і менавіта сёлета перажыла яго неяк па-іншаму, з і ншымі эмоцыямі і неверагоднай малітвай. У гэтым годзе атмасфера на фестывалі была нейкая асаблівая. За дзень да яго я захварэла на ангіну і ў мяне знік голас. Я не магла размаўляць, а спяваць тым больш. Як сказаў кс. Антоні Грэмза, “гэта д’ябал хацеў перашкодзіць нашаму праслаўленню”. Але Пан даў мне такую велізарную ласку, што на наступны дзень я сіпела, але мой голас быў у выдатнай форме. На сцэне адбывалася нешта нерэальнае. Езус так дзейнічаў у кожным з нас!

Была настолькі відавочнай Яго прысутнасць, тут і зараз, што пасля песні “Акіяны” мяне проста быццам разазвала на маленькія кавалачкі і я расплакалася, у мяне проста сышла зямля з-пад ног. Езус дакрануўся да майго сэрца. Была такая дзівосная энергетыка, прасякнутая самымі моцнымі, шчырымі эмоцыямі і неверагоднай малітвай!

У такія моманты ты адчуваеш, што Езус жывы! Вось, Ён зараз тут з табой! Любоў Езуса не ведае межаў…

Сёлета фестываль быў зусім на іншым узроўні, як у арганізатарскім плане, так і ў духоўным”.

9 лютага ў восьмы раз у Баранавічах (Пінская дыяцэзія) адбыўся музычны фэст “Дастукацца да нябёсаў”.

У мясцовым доме культуры ДКТ “Тэкстыльшчыкаў” сабраліся сотні маладых людзей з усёй Беларусі. Прысутнічала таксама вялікая група моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі.

На канцэртнай пляцоўцы выступілі гурты з розных куткоў нашай краіны. У ліку ўдзельнікаў былі гурт “Ave” Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і гурт душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” з Гродзенскай дыяцэзіі.

Нашы гурты выканалі свае музычныя творы, а таксама гімн 34-х Сусветных дзён моладзі, якія нядаўна прайшлі ў Панаме.

Сваімі ўражаннямі ад канцэрту падзяліліся ўдзельнікі гуртоў “Ave” i “OPEN”.

 

Aндрэй Юхнік, семінарыст:

Прыклад новай евангелізацыі

Вельмі добра, што ёсць магчымасць звярнуцца да моладзі амаль з усёй краіны, спяваць разам з ёю і гэтым хваліць Езуса Хрыста. Кожны гурт нёс у сабе нешта сваё, нешта ўнікальнае. Радуе колькасць удзельнікаў. Маладыя любяць Бога і хочуць гэта выказаць.

Моладзь дзеліцца сваіміі перажываннямі і патрэбамі, а мы стараемся быць бліжэй да маладых, стараемся падзяліцца тым, як перажываем прысутнасць Бога ў сваім жыцці.

Кожны год фестываль збірае ўсё больш і больш моладзі. Мнe падабаецца інтэнцыя, з якой праводзіцца фэст: каб усе былі адно і каб, нягледзячы на свае магчымасці, сваю сустрэчу, музыку і спеў ахвяраваць для Пана. Папулярнасці спрыяе і грандыёзная арганізацыя, якая з кожным год становіцца ўсё лепей і лепей. Таксама важна, калі душпастыры зацікаўленыя, каб паехаць з моладдзю і раздзяляць з ёю радасць. Касцёл ідзе ў нагу з часам. А фестываль “Дастукацца да нябёсаў” з’яўляецца прыкладам новай евангелізацыі, да якой заклікаў св. Ян Павел ІІ”.

 

Яна Лаўцэвіч

Адчуць сябе ў руках Бога

У маім жыцці фестываль такога роду першы. У апошні вечар перад фестывалем я вельмі хвалявалася, не магла сабе ўявіць, як там усё будзе праходзіць увогуле. У дзень фестывалю, падчас малітвы, мы прасілі Бога, каб пазбавіў нас ад страху, хвалявання. Мы даверылі сябе Яму.

І вось ужо апошнія хвіліны перад выхадам на сцэну. Хваляванне, якое ў той момант ахапіла мяне, і не думала адыходзіць. Крок, другі, і мы на сцэне... Гэтыя пачуцці немагчыма перадаць словамі! Маё хваляванне адразу знікла, нібы яго ўвогуле не было. Я адчувала сябе цалкам адданай Богу. Ён быў з намі. Мне здаецца, кожны з нашага гурта адчуў гэта.

З першых нот хацелася ўзляцець. Маё сэрца напоўнілася лёгкасцю, цеплынёй. Я адчувала сябе ў руках Бога. Немагчыма словамі перадаць тыя пачуцці, якія я перажыла ў той момант!

Гэты фестываль, гэтыя эмоцыі застануцца ў маім сэрцы назаўсёды. Хвала Пану за прысутнасць у нашым жыцці, за Яго такую сапраўды адкрытую любоў да нас!”

 

Яўген Амасёнак, семінарыст

Атмасфера духоўнага адзінства

Не ведаю нават, ці ёсць такія словы, якія выражаюць тыя эмоцыі, якія штогод пакідае пасля сябе “ДДН”. Ведаю толькі, што, напэўна, няма такіх людзей, якія б выйшлі з канцэрту абыякавымі. Таму што, акрамя асалоды, атрыманай ад нязвыкла якаснай хрысціянскай музыкі, кожны з удзельнікаў меў магчымасць акунуцца ў атмасферу малітвы, духоўнага адзінства і дабрыні.

Вельмі ўдзячны Богу за тое, што няспынна стварае неабходныя ўмовы для таго, каб мы маглі дзяліцца паміж сабой Тым, Хто з'яўляецца адзінай мэтай нашага жыцця. Хвала Пану!”

Канстанцін Сільвановіч

Захаваць у памяці

Апошнія два гады я ездзіў як глядач. І назапашваў гэтую энергію ў сабе. Але, прыехаўшы ўсёлета як удзельнік, дзяліўся энергіяй з гледечамі. Я не ўяўляў, што такое граць на канцэртах і перад вельмі вялікай колькасцю прысутных, але пры гэтым я атрымаў і духоўнае развіццё, эмоцыі, але ўсё не перадаць словамі, проста трэба захаваць у памяці і быць удзячным Богу.

Мне вельмі спадабалася. Шмат перажыў за дні да канцэрту і падчас яго. Сустрэў шмат людзей, з’явіліся сябры. “ДДН-2019” назаўсёды застанецца ў маім сэрцы!”

Ягор Чатырка

Бачыць, для Каго і навошта

“”ДДН” – гэта нешта большае, чым проста фестываль. Ён дапамагае абстрагавацца ад знешняга свету і адчуць прысутнасць Езуса. Калі я выйшаў на сцэну, не было ні хвалявання, ні страху, бо я цвёрда ведаў, навошта я тут і Каму граю”.

 

***

Эмоцыi, праслаўленне, ўражаннi i пачуццё адзiнства застануцца ў сэрцах удзельнікаў фестывалю яшчэ надоўга. Дзякуй Богу, што ёсць такія музычныя імпрэзы ў нашай краіне, якія збіраюць маладых людзей, каго злучае вера і любоў да Бога. Няхай Богу будзе таксама падзяка за ўсіх арганізатараў гэтага фестывалю, якія клапояцца аб духоўным развіцці будучых пакаленняў, у якіх наша вялікая надзея!

Паводле: https://grodnensis.by/nawiny/8139-ave-i-open-na-festyvali-dukho-naj-muzyki-baranavichakh.html, Kс. Юрый Марціновіч, 12.02.2019