Бедны  чалавек, які не мае свайго дома. Мы вельмі спачуваем бяздомным, бо ведаем, што дом вучыць чалавека любові, вучыць ахвярнасці, самаадданасці. У ім узнікае жыццё, у ім мы аднаўляем сілы фізічныя і духоўныя, у ім мы адпачываем, дагдядаем хворых і прымаем гасцей. А цяпер ўявіце сабе, наколькі бедны чалавек, які не мае святыні. Касцёл для вернікаў – гэта знак нябачнай ласкі Божай. Менавіта тут адбываецца ўдасканальванне чалавека, яго духоўнае адраджэнне. У святыні мы набываем сілы, радасць, надзею. Тут мы вучымся паводзіць сябе і жыць.

 ***

Далёкі дзевяноста восьмы год.

Узведзены касцёл у Бярозе,

Для радасці ёсць шмат нагод.

 

Бо кансэкрацыя святыні -

І радасць, і вялікі цуд:

У дзевяностыя ліхія

Адноўлены Дом Божы тут.

 

Узносім словы мы падзякі

Да Бога ў Тройцы і Яму

Удзячны за благаслаўленне,

За нашу моцную, дружную, хрысціянскую сям’ю.

 

20 год кансэкрацыі святыні ў Бярозе.

20 год у гэтым храме

Штодзённа

Адбываюцца набажэнствы.

20 год праз стагоддзі

Даносяцца да нас

Словы святога Вінцэнта Паллоцці:

“Кожны пакліканы быць апосталам”.

Кожны - і святар,

Што выконвае пастырскую паслугу ў святыні.

І сёстры, што раздзяляюць з намі

Як радасць, так і цяжар праблем.

І міністранты, і звычайныя прыхажане.

Кожны пакліканы быць апосталам.

 ***

  Кожны пакліканы быць апосталам.

Гэта значыць, што апосталам магу быць я,

Слабы і грэшны чалавек,

Які, абмыўшыся з грахоў,

Ізноў падае пад цяжарам праблем,

Пад гнётам штодзённых пакут.

 

Кожны пакліканы быць апосталам.

Кожны, хто верыць у Хрыста.

Хто дзеля Яго і ў Яго імя

Чыніць справядлівасць на зямлі,

Бароніць Евангелле,

Змагаецца са злом.

 

Кожны пакліканы быць апосталам.

Кожны, хто прыналежыць да  Хрыстовага касцёла.

Кожны сёння і зараз

Праз добрыя ўчынкі і праз міласэрнасць

Можа дапамагаць Хрысту

У справе збаўлення душ.

 

Кожны пакліканы быць апосталам.

Гэта значыць, што апосталам магу быць я.

 

                З 1991 года вакол гэтай святыні ўжо некалькі дзесяцігоддзяў збіраюцца вернікі. З таго самага дня, калі Райвыканкам падпісаў дазвол на будаўніцтва каталіцкага касцёла на гэтым месцы. З гэтага моманту тут засяроджанна жыццё амаль усіх каталіцкіх сем’яў Бярозаўшчыны. Тут абяцаюць адзін аднаму сужэнскую вернасць і хрысцяць дзяцей, прымаюць  першую Камунію і сакрамант Бежмавання. Тут развітваюцца з памерлымі і моляцца аб патрэбах для жывых. За 20 год гэта наступныя лічбы: (СТАТЫСТЫКА) 

 

                З 1991 года вакол гэтай святыні ўжо некалькі дзесяцігоддзяў збіраюцца вернікі. З таго самага дня, калі Райвыканкам падпісаў дазвол на будаўніцтва каталіцкага касцёла на гэтым месцы. З гэтага моманту тут засяроджанна жыццё амаль усіх каталіцкіх сем’яў Бярозаўшчыны. Тут абяцаюць адзін аднаму сужэнскую вернасць і хрысцяць дзяцей, прымаюць  першую Камунію і сакрамант Бежмавання. Тут развітваюцца з памерлымі і моляцца аб патрэбах для жывых. За 20 год гэта наступныя лічбы: (СТАТЫСТЫКА) 

 

За 20 год было ахрашчана 327 дзяцей.

Сакрамант шлюбу атрымала 251 сужэнства.

Бежмаваліся 145 чалавек.

Да  Першай святой  камуніі прыступілі  251 парафіянін.

 

За час існавання парафіі з Бярозы выйшла 16 пешых пілігрымак у Лагішын, штогод парафіяне ідуць і едуць у Будслаў, Тракелі, Гудагай, Чанстахову, Рым. Ужо 25 год штолета дзеці і моладзь адпачываюць з Богам.

 

Мы радуемся святару Паўлу Рудзьману і брату Андрэю Журко знашай парафіі.

 

Увесь час існавання парафіі хор упрыгожвае ўсе ўрачыстасці, святы і нядзельныя Імшы сваім спевам.

 

Група дэкарацыйная дапамаге сёстрам ўпрыгожваць касцёл да вялікіх святаў.

 

За гэтыя 2 дзесяцігоддзі душпастырскую паслугу ў парафіі выконвалі 5 пробашчаў. А менавіта:

кс. Уладзімір Мазалеўскі

кс. Андрэй Мажэц 

кс. Пётр Кубіцкі

кс. Станіслаў Вашкевіч

кс. Уладзімір Буклярэвіч

 

Гісторыя касцёла ў Бярозе

Гісторыя ўзнікнення касцёла ў Бярозе цесна звязана з гісторыяй горада. 

***

Вякоў мінула шмат ад даты вельмі важнай,

Хай цяжка ўзнавіць дакладны месяц, дзень.

Мы ведаем усё ж. Гісторыя нам кажа:

Год 1477.

 

Гамшэі - муж і жонка - Ян, Барбара

У спадчынным маёнтку, што Бярозай званы,

Па волі Божай і для Божай славы

Храм Святой Тройцы тут пабудавалі.

 

***

Драўляны быў гэты касцёл,

Але трываў ён шмат гадоў.

Для тагачасных жыхароў

Быў домам ён так шмат гадоў.

 

У 1866г. філіяльны касцёл быў зачынены і перароблены ў царкву, а картузіянскі касцёл быў разбураны да фундамента. Наступныя 50 год у Бярозе касцёла не было.

 

ДАКРАНУСЯ ДУШОЮ

1.

Дакрануся

Рукою да сцен векавечных

І ў думках спынюся...

Не сцены,

А сведкі гісторыі.

Многа раскажуць.

Шкада, не гавораць.

Шкада, што не плачуць.

Ці ж ім не баліць?

Хоць і сцены...

Ці змучаны часам?

А чым жа былі яны?

Замкам, касцёлам, калгасам?

Я тут прачытала

На вывесцы дужай,

Што гэта быў кляштар

Закону картузаў.

 

І ў момант у той

Мне тады падалося:

Ажыў ён.

І тут пачалося...

2.

Пранізліва-шчыра гучыць “Алелюя”,

З касцёла пры кляштары спеў гэты чую.

І водгалас чысты малітвы світальнай

Становіцца радасцю тут жыццядайнай.

 

Барочны ансамбль уміг ажывае,

Працоўны настрой тут усё напаўняе.

Манахі аддана, адказна, рупліва

Свае абавязкі выконваць павінны.

 

Павінны і хочуць. За шчасце ім гэта.

Зімою, вясною, увосень і летам

Ахвяру маўчання складаюць святую,

Дарогу да Неба праз гэта рыхтуюць.

 

І моляцца шмат за жывых і памерлых,

За родных і блізкіх, чужых і няверных.

І за нашчадкаў, за тых, хто жыць будзе.

За кожнага з нас тут маліліся! Чуйце!

 

Малітва і праца. Малітва і праца.

Чаму ж тут руіны?

Магло як так стацца?

 

Бязлітасна, жорстка

(На жаль, так бывала)

Тут знішчылі святасць.

Манахаў не стала.

 

3.

Я ведаю,

Што вы сумуеце,

Сцены,

Па Богу,

Па людзях,

Па працы,

Па веры.

 

На месцы, дзе стаяў касцёл картузіянцаў  на пачатку XX стагоддзя ў 1907, парафіяне пад кіраўніцтвам кс. дэкана Антонія Сангайлы распачалі будову новага касцёла на тэрыторыі кляштара. Гэты быў касцёл святой Ганны.

У 1937 годзе ў кляштар прыбылі айцы палатыны. Кс.Валерыян Сіуда, Ян Мацкоўскі і бр.Антоні Качмарчык з мэтай заснаваць тут парафію. Кс.Сіуда кіраваў працай па аднаўленні кляштара. У рамонтна-аднаўленчых работах удзельнічла і некалькі дзясяткаў вязняў ізаляцыйнага лагера Картуз-Бяроза. Дзейнасць ксяндзоў палатынаў ў Бярозе закончылася з пачаткам Другой Сусветнай вайны  ў 1939 годзе. А кляштар заняла армія. З гэтага часу быў зачынены і касцёл святой Ганны.

У 1933 годзе быў ўзведзены касцёл святой Троіцы (на месцы былой крамы Ваенторг). Будоўля доўжылася пяць год.  А ў 1964 годзе ён быў зруйнаваны.

***

Хто ведаў, той зараз там бачыць.

Хто чуў, той, напэўна, успомніць.

Хто бачыў і ведаў, слязы не ўтоіць.

Магіла касцёла ёсць у Бярозе.

Узарвалі яго. Прабач жа ім, Божа.

І як не будуюць там, латкі кладуць...

Не кветкі. Малітвы хай людзі нясуць.

 

І зноў амаль на 30 год Бяроза засталася без каталіцкага касцёла. Але  не згубілі людзі веру на прасторах гэтага цяжкага часу без Бога. Яна жыла глыбока ў сэрцах людзей, якія кожны дзень маліліся аб тым, каб мець сваю святыню.

                ***

Блукалі людзі праз гады,

Не маючы святыні.

Блукалі, веру бераглі,

Маліліся, прасілі.

 

Блукалі людзі праз гады,

У душы мелі надзею,

Не зараз, можа, хоць калі,

А здолеюць, паспеюць

 

Сваю парафію стварыць

І мець у ёй святыню.

Хацелі людзі так пражыць,

Каб добры след пакінуць.

 

Пераступіць у Божы дом

Парог хутчэй, хоць зараз.

Блукалі людзі шмат гадоў,

І Бог паслаў ім радасць.

 

Паўторнае аднаўленне парафіі ў Бярозе адбылося ў 1992 г., калі душпастырства было даручана ордэну палатынцаў і ў Бярозу прыехаў ксёндз. Гэта была доўгачаканая і  намоленая шматлікімі католікамі падзея. Першым пробашчам парафіі быў ксёндз Уладзімір Мазалеўскі. Гэтыя абавязкі ён выконваў адзін год.

 

Жыў Ксёндз у  доме пані Казі, як называлі яе тыя, хто яе ведаў. А ведаў яе кожны парафіянін. Яна стала ўвасабленнем непахіснай веры, вернасці і надзеі. Менавіта яна захавала самыя важныя рэліквіі з разбуранага касцёла, (адзенне і посуд), дапамагала збіраць парафію, прадаставіла свой дом для прыбыўшага з Польшчы Пробашча.

 

Дарэчы, не толькі пані Казя. 

У той час многія адкчынялі дзверы свайго дома для ксяндза. Па дамах праводзіліся катэхэза і набажэнствы. Хочацца падзякаваць кожнаму, да каго прыходзілі людзі як у касцёл. Гэта Новік Казіміра, Галаўко Сабіна, Білібуха Марыя, Марчэня Хэлена, Ганна Чыж, Нэлла Драбік.

 

Выказваем шчырую падзяку вам за адкрытыя сэрцы і дзверы свайго дома для Бога.

 

1991 год

                У 1993 годзе Пробашчам стаў ксёндз Анджэй Мажэц. Бяроза стала яго прешай парафіяй, пасля святарскага пасвячэння, а наш касцёл – першай будоўляй у жыцці польскага місіянера.

 

Не ведаючы ні мовы, ні людзей, ні краіны, ён здолеў сабраць парафію, атрымаць дазвол на правядзенне святой імшы, катэхэзы і распачаць доўгачаканую будоўлю. Тут пачалося яго святарскае служэнне без выхадных, без адпачынку і часта без абеду.

 

Людзі прынялі ксяндза як свайго. Кожны хацеў дапамагчы, чым мог. І кожны рабіў у той час усё, што мог.               

                Людзі будавалі касцёл, будавалі аддана і заўзята, будавалі яго для сваіх дзяцей і ўнукаў, для будучыні, якая станавілася святлейшай з кожнай цаглінай, пакладзенай у наш касцёл.

 

Працу не дзялілі на мужчынскую і жаночую, на цяжкую і лёгкую. Працавалі ўсе: і старыя і малыя, разам з усімі працаваў і ксёндз. Сёння з асаблівай падзякай хочацца ўзгадаць такія сем’і Пазняк, Мацееўскіх, Тоўпік, Нелюбовіч, Хвядчэня, Ваўчок, сем’і  Раманчук, Паўховіч, Езерскіх, Цімошык, Кулініч, Барнюк, Яровіч

Няхай Пан Бог шчодра аддудзячыць і благаславіць вашыя сем’і…

Дазвольце выказаць вам нашу бясконцую падзяку за працу, за адданасць, за веру.

 

І мы гаворым вам сваё шчырае “Дзякуй!”

 

Адначасова з будовай распачалося актыўнае аднаўленне парафіяльнага жыцця. Рэгулярна для дзяцей і дарослых праводзіліся заняткі рэлігіі, дзеці пачалі рыхтавацца і прыступаць да Першай камуніі.

 

Усю працу выконваў адзіны на той час кс.Пробашч Анджэй Мажэц. Бяроза, Сялец, Сігневічы, Івацэвічы, Белаазёрск, Целяханы. Такой была геаграфія пастырскай паслугі. На заняткі прыходзілі ў актавую залу СПМК 22, а потым у чытальную залу дзіцячай бібліятэкі. У гэты час фінансавымі і арганізацыйнымі пытаннямі займаліся Ірына Паўлаўна Ляўковіч, Валерыя Сталярова.

А у 1993 годзе ў Бярозу прыехалі сёстры палатынкі. Свой дом для сясцёр адчыніла Ганна Пазняк. Для горада сёстры ў той час былі экзатычнымі істотамі.

Жыццё парафіі ўсё больш актывізуецца. На рэлігію з кожным заняткам прыходзіць усё больш дзяцей. Падрыхтоўка да першай камуніі адбываецца рэгулярна, кожнае лета дзеці едуць у лагер “Канікулы з Богам”. У парафіі па ініцыятыве пробашча намаганнямі молодзі і сясцёр пачала выходзіць газетка “Бог і я”, якой доўгі час кіравала Ірына Старас.

 

Разам з тым на на хвіліну не спыняецца будаўніцтва.

1991 – 1998

                Справа гэта была вельмі цяжкая. Але намаганнямі вернікаў і дзякуючы шматлікім дабрадзеям касцёл быў ўзведзены.             

                Справа гэта была вельмі цяжкая. Але намаганнямі вернікаў і дзякуючы шматлікім дабрадзеям касцёл быў ўзведзены.             

  

***

Калі будуецца святыня,

То гэта бласлаўлёны час

Для тых, хто Богу не чужыя,

У чыёй душы агонь не згас.

 

Калі будуецца святыня,

Чаканняў, спадзяванняў шмат.

Ці будуць сцены не пустыя?

А ці прыдзе сюды мой брат?

 

Калі будуецца святыня,

Палова справы - сцены, дах.

Без пасвячэння дзеі тыя -

Праблемы, мітусня і страх.

 

Калі будуюць людзі храмы,

То кульмінацыяй усяго

Ёсць кансэкрацыя святыні -

Падзяка Богу за любоў.

 

                7 чэрвеня у 1998 годзе Яго Эмінэнцыя Кардынал Казімір Свёнтэк (адзіны на той час кардынал ва Усходняй Еўропе) кансэркраваў касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе. Для вернікаў нашай парафіі гэта не проста будынак, не проста месца сустрэчы. Святыня стала сімвалам адраджэння, пераадолення перашкодаў і захавання веры.

                Сёння Касцёл у Бярозе жыве. Стройны, спакойны, сціплы і прыгожы. Гэта сэрца парафіі і адначасова аб’ект архітэктуры горада. Факт існавання гэтага будынка стаў магчымым дзякуючы людзям ахвярным, заўзятым, шчодрым, смелым і адданым сваёй веры і каталіцкай спадчыне.

Вы паказалі цудоўны прыклад таго, на што здольны чалавек у супрацоўніцтве з Панам Богам.              

                Юбілей кансэкрацыі нашай святыні гэта момант, калі траба задумацца над спадчынай веры, якую перадала нам старэйшае пакаленне, якое здолела захаваць яе, не гледзячы на шматлікія перашкоды і цяжкасці. Юбілей – гэта момант, калі мы павінны задаць сабе пытанне: “Што зрабіў я, каб  гэты касцёл жыў і развіваўся?”. Юбілей – гэта імпульс да асабістага сведчання сваёй веры і хрысціянскай актыўнасці.