- Падрабязнасці
10 лютага ў Баранавіцкім ДК «Тэкстыльшчыкаў» пройдзе ўжо VII па ліку фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». Штогадовы хрысціянскі фэст, які збірае на адной сцэне музычныя калектывы розных канфесій, у гэтым годзе аздобяць гурты: «The Crossway», «Подых Духа», NG YOUTH, «Небасхіл», «Рыбы» і «OPEN».
- Падрабязнасці
Вігілія Божага Нараджэння ўрачыста завяршае адвэнтавы перыяд. Сем’і збіраюцца разам, каб з’яднацца ў чаканні нованароджанага Збаўцы. Што ўваходзіць у абрад вігілійнай вячэры?
- Падрабязнасці
Калісьці выпяканнем аплатак маглі займацца выключна манаскія супольнасці. Толькі ў XVII стагоддзі кожная парафія атрымала такое права. Дапамагалі і актыўныя свецкія вернікі. Напрыклад, у Беларусі ў савецкія часы арганісты, закрыстыяне і іх памочнікі рабілі аплаткі ў сваіх дамах, а потым раздавалі іх парафіянам.
- Падрабязнасці
Вось ужо зусім блізка да Нараджэння нашага Збаўцы. І ў гэты асаблівы час яшчэ раз варта сабе нагадаць, у якім стане знаходзіцца маё сэрца, ці падрыхтаванае яно належным чынам? Каб даць адказы на гэтыя і, магчыма, шматлікія іншыя пытанні перад Раством, прапануем некалькі крокаў.
- Падрабязнасці
Томас Дж. Тэллей у сваёй кнізе «Вытокі літургічнага года» піша, што перыяд Адвэнту быў уведзены чацвёртым канонам Сарагоскага Сабору ў 380 г. У 567 г. Турскі сінод увёў снежаньскі пост, а ў 581 г. Маконскі сабор пастанавіў, што свецкія павінны пасціцца ад дня св. Марціна (11 лістапада) да Калядаў, таму з часам гэты прамежак стаў называцца Постам св. Марціна.