10 лютага ў Баранавіцкім ДК «Тэкстыльшчыкаў» пройдзе ўжо VII па ліку фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». Штогадовы хрысціянскі фэст, які збірае на адной сцэне музычныя калектывы розных канфесій, у гэтым годзе аздобяць гурты: «The Crossway», «Подых Духа», NG YOUTH, «Небасхіл», «Рыбы» і «OPEN».

«Гэтым фестывалем мы хочам паказаць, што сіла хрысціянаў заключаецца ў тым, каб рабіць штосьці агульнае. Не аднолькавае, а агульнае. Гэта агульнае ў супольнасці. Калі мы штосьці робім не для ўласнага піяру, а для дабра Касцёла», — адзначае арганізатар фестываля «Дастукацца да нябёсаў» кс. Павел Рудзьман.

У гэтым годзе фестываль можна будзе таксама паглядзець анлайн праз трансляцыю на Youtube-канале — Pavel Rudman.

Сачыць за падрыхтоўкай да фестывалю можна будзе ў афіцыйнай суполцы Укантакце — vk.com/ ddn_by

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

Фестываль пройдзе па адрасе: г. Баранавічы, вул. Кірава, 62.

Па пытаннях адносна канцэрту звяртацца па тэлефоне: + 375(29) 709 00 93 (кс. Павел)

Па пытаннях размяшчэння інфармацыі ў СМІ звяртацца на электронную пошту Catholic.by — Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

13.01.2018 Catholic.by

https://catholic.by/3/news/announcements/7215-vii-festyval-khrystsiyanskaj-muzyki-dastukatstsa-da-nyabjosa-projdze-baranavichakh