1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым, — якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе.

Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.

На працягу актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, гэта значыць з 1 па 8 лістапада, Касцёл будзе асаблівым чынам маліцца за памерлых. У гэты час Касцёл дае нам магчымасць атрымаць поўны адпуст — поўнае адпушчэнне кары за грахі, — які можна ахвяраваць за душы памерлых. Для атрымання адпусту неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (г. зн. прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання — споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца і наведаць могілкі. Больш падрабязную інфармацыю пра адпусты можна атрымаць у святароў або знайсці ў малітоўніку «Ойча наш» (1-е выданне — с. 331; 2-е выданне — с. 343).

Усе католікі павінны паклапаціцца пра тое, каб перад святамі прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя магілы паблізу. Згодна з хрысціянскай традыцыяй недапушчальна прыносіць і спажываць на могілках ежу і спіртныя напоі, а таксама ставіць іх на магілы. Годным успамінам пра памерлых з’яўляецца запаленая на магіле свечка (або зніч) і кветкі, але перш за ўсё — малітва за супакой душы.

 

Бяроза - парафія Найсвяцейшай Тройцы 

1 лістапада

 

10.00 - Дзягелец - Святая Імша, працэсія і асвячэнне магіл.

11.00 - Сялец - старыя могілкі. Святая Імша, працэсія і асвячэнне магіл.

 

4 лістапада

 

11.00 - Сігневічы - старыя могілкі. Святая Імша, працэсія і асвячэнне магіл.

13.00 - Бяроза - новыя могілкі. Святая Імша, працэсія і асвячэнне магіл.

 

5 лістапада

 

9.00 - Сялец - новыя  могілкі. Святая Імша, працэсія і асвячэнне магіл.

15.00 - Белаазёрск - старыя могілкі. Святая Імша, працэсія і асвячэнне магіл.

1 лістапада

     г. Жлобін - Св. Імша ў касцёле а гадзіне 09.00, 18.00

2 лістапада

 г. Жлобін - Св. Імша ў касцёле а гадзіне 18.00

г. Рагачоў

  • Св. Імша ў касцёле а гадзіне 09.00
  • малітва на цэнтральных  гарадскіх могілках а гадзіне 10.00
  •  

5 лістапада

г. Жлобін

  • Св. Імша ў касцёле а гадзіне 08.00, 10.00
  • малітва на цэнтральных  гарадскіх могілках а гадзіне 12.00

 

6 лістапада

г. Жлобін - Св. Імша ў касцёле а гадзіне 18.00