5 чэрвеня 2017 года а гадзіне 17:45 ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Германішкі прыбыла фігура Маці Божай з Фацімы. Шматлікая колькасць вернікаў з парафіі: асобы старшыя, дарослыя, моладзь і дзеці разам з кс. Пробашчам Аляксандрам Сушынскім SAC, сабралася перад брамай парафіяльнай святыні каб прывітаць нашую Маці.

Урачыстая літургія прайшла 6 мая ў 11.00 у касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Апосталаў у Алтажаве (Польшча). Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Варшаўскі кардынал Казімір Ныч.

Прэзбітэрскае пасвячэнне ў гэты дзень атрымалі восем братоў палатынаў, сярод якіх і ўраджэнец Воранава дк. Сяргей Більдзіс SAC.

Імшы прыняло ўдзел каля ста святароў і кансэкраваных асобаў.

24-25 красавіка ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах прайшла ІІ Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі. У ёй прынялі ўдзел 36 кансэкраваных асобаў.

Сапраўды, няма большай радасці ў свеце, як трываць у любові Міласэрнага Хрыста! Усѐ бачнае – часовае, а нябачнае – вечнае! Часовае – знікае, а вечнае – застаецца глыбока ў сэрцы!