4 сакавіка, у суботу, у дзень сваіх імянін, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі кс. бп Казімір Велікаселіц OP узначаліў урачыстую св. Імшу ў  Жлобіне, дзе адбыўся адпуст у парафіі св. Казіміра.

На гэтую ўрачыстасць прыбылі шматлікія парафіяне, госці і святары з Гомельскага і Мозырскага дэканатаў. У гаміліі кс. біскуп заахвоціў да плённага перажываня вялікага Посту, які з’яўляецца часам ласкі і навяртання. Потым прыблізіў постаць св. Казіміра, які з’яўляецца апекуном Польшы, Літвы і Беларусі. На прыкладзе св. Казіміра звярнуў увагу на вартасць рэлігійнага выхавання ў сям’і.

Пасля святой камуніі парафіяне склалі іменіновыя пажаданні кс. Біскупу, жадаючы моцнага здароў’я, шмат сіл і благаслаўлення Божага ў будове новага касцёла ў Гомелі, а успамінаючы традыцыю “казюкаў” кожны святар атрымаў звязку духмяных баранкаў.

На заканчэнне св. Імшы заспявалі літанію да святога Казіміра, а потым адбылася працэсія з найсвяцейшым сакрамэнтам вакол касцёла, якая закончылася ўрачыстым благаслаўленнем. Далейшае святкаванне працягнулася пры святочным іменіновым абедзе.