Сапраўды, няма большай радасці ў свеце, як трываць у любові Міласэрнага Хрыста! Усѐ бачнае – часовае, а нябачнае – вечнае! Часовае – знікае, а вечнае – застаецца глыбока ў сэрцы!

Дзякую Богу сэрцам і душою, што дазволіў мне дакрануцца да сапраўднага скарбу, які не мае цаны, але гэта скарб – найкаштоўнейшы: Божая Любоў, якая перамяняе сэрца і аздараўляе душу!

Вялікая Божая ласка - пілігрымка ў Вільню, якая была арганізавана касцѐлам святых Сымона і Алены 18 лістапада 2015 года.

Шмат было цяжкасцяў і розных перашкодаў на шляху да мэты: і тое, што мне загадзя не паведамілі ў касцеле аб тым, што змянілі тэрмін пілігрымкі, што выклікала ў маѐй душы потым раздражненне і асуджэнне бліжніх; таксама доўгія чэргі на беларуска-літоўскай мяжы і шмат іншых усялякіх дробязяў, але ўсѐ гэта – нішто адносна таго, што Бог падрыхтаваў любячым Яго.

Сапраўды, калі мы надоўга затрымаліся на беларуска-літоўскай мяжы, то амаль усе пілігрымы, можа за выключэннем дзяцей, пачалі хвалявацца, што не паспяваем па запланаванай праграме: не атрымаецца трапіць на экскурсію па старым горадзе Вільні, не паспяваем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакраманта перад Святой Імшой. Але ў Бога напэўна былі іншыя планы для нас. Да, і тут сапраўды бачна, як жа часта нам не

хапае простага дзіцячага даверу да Бога! На жаль, але так – не хапае даверу і вера зусім слабая.

Пасля пілігрымкі магу смела сказаць, што гэта яшчэ адзін крок на шляху ўмацавання маѐй веры і ўзрастання ў любові да Бога і бліжніх.

Падчас Ружанцовай малітвы перад цудадзейным абразом Божай Маці Вострабрамскай глыбока ў душы я адчула ўнутраны супакой, нягледзячы на фізічную стомленасць. Ружанец праводзілі дзеці. З гэтай прычыны душу агарнула глыбокая радасць, таму што дзеці – гэта будучыня нашай беларускай зямлі. Вельмі важна, калі зярняты веры сеюцца ў душах дзяцей, таму што гэтыя зярняты потым прынясуць адпаведны плѐн у свой час.

На Святой Імшы, якую ў Касцеле святой Тэрэзы цэлебраваў Мітрапаліт Мінска- Магілѐўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Дух Святы дакрануўся майго сэрца праз літургічныя спевы, Евангелле, літургічнае казанне. Прыняла Святую Эўхарыстыю ў інтэнцыі падзякі Богу за ўсе Яго шчодрыя дары. Душа яшчэ больш напоўнілася радасцю, Божым святлом і супакоем.

Пасля Святой Імшы на паўгадзіны мінскія пілігрымы накіраваліся ў Капліцу Божай Міласэрнасці, каб ушанаваць Найсвяцейшы Сакрамант.

І менавіта тут здарылася незвычайная нябачная перамена майго сэрца. Дух Святы дакрануўся праз цѐплы дотык Сваѐй бязмежнай любові, на вачах былі слѐзы радасці... Сапраўднай радасці... Мне нават не хопіць слоў, каб выказаць пачуцці свайго грэшнага мізэрнага сэрца. Мой позірк быў скіраваны толькі на Сэрца Езуса, а вусны нічога не маглі прамовіць, акрамя слова ЛЮБЛЮ! Позіркам я прасіла прабачэння ў Збаўцы за ўсе свае мінулыя грахі, так менавіта позіркам – бо гэта была кантэмпляцыйная малітва... Здавалася, сапраўды, што час перастаў існаваць, а Божая любоў не мае межаў.

Найсвяцейшае Сэрца Езуса зіхаціць і прамяніцца святлом нават ярчэй, чым сонца!

Я стаяла, ўкленчыўшы перад святым Алтаром, усведамляючы, наколькі ж я слабая і мізэрная ў гэтым Сусвеце, які так цудоўна створаны. Я нават не магла зразумець, наколькі ж Вялікі і Усемагутны Бог, які так мудра ўсѐ стварыў. Быў момант, што мне проста захацелася выбегчы Яму насустрач, прыпасці да Яго ног і проста ўкрыцца ў промнях Жывой Вады і Святой Крыві, якія выплываюць з Найсвяцейшага Сэрца Збаўцы. Так хацелася застацца ў абдымках Яго бязмежнай сапраўднай Любові - назаўжды!!!

Я спрабавала маліцца вуснамі, але не змагла – гэта была малітва сэрцам і душою – малітва ў маўчанні... Час ад часу спевы закраналі маѐ сэрца і тады на вачах з'яўляліся слѐзы... Я малілася за сваѐ навяртанне, за дарагіх майму сэрцу людзей і асаблівая інтэнцыя: за навяртанне закаранелых грэшнікаў, якія яшчэ не спазналі Божай любові, каб адчынілі сэрцы свае на міласэрную Любоў, якая стаіць пры дзвярах і ціха стукаецца...

Мне вельмі не хацелася выходзіць з капліцы, таму сэрца і душа так моцна прагнуць вярнуцца туды…

Вось які верш нарадзіўся ў сэрцы пасля наведвання Капліцы Божай Міласэрнасці ў Вільні (таго святога месца, дзе сапраўды спыняецца час і куды хочацца вяртацца, прычым і ні адзін раз). Гэты верш – падзяка Богу за вялікі дар Яго бязмежнай міласэрнасці.

Перад абразом Езуса Мiласэрнага...

Калi любоў дакранаецца сэрца, Душу напаўняе спакой. Аблiчча Хрыста сузіраю, У маўчанні гаворыць любоў.

Малітва ліецца праз сэрца, Праходзіць яна праз душу, А вусны могуць прамовіць Адно толькі слова: ЛЮБЛЮ!

І моўчкі стаю перад Збаўцам... Нібыта спыняецца час... Знікаюць усе перашкоды, Святая любоў лучыць нас!

Табе давяраю, мой Езу! Душою ўслаўляю Цябе; Ты мне пазіраеш у вочы, Я ж сэрца прыношу Табе.

Мізэрная я і малая, А Ты – Усемагутны, святы, Любоўю мяне напаўняеш І ласкі Свае даеш Ты.

Сам крочыш мне сѐння насустрач, Каб шчодра мяне блаславіць, Вадою святою жывою Прагненні душы наталіць.

З Твайго Сэрца, Езу, выходзяць Святыя два прамяні: Жывая Вада й Кроў Святая. Змываеш мае ўсе грахі,

Каб з чыстай душою і сэрцам Праславіць змагла я Цябе. Я веру Табе, давяраю І дзякую, Езу, Табе

За ўсѐ, што я маю - не маю... За скарб вечны Твой, за любоў! Табе, Езу, я давяраю І прагну вярнуцца ізноў...

ПРАСЛАЎЛЕННЕ І ПАДЗЯКА

Усемагутны ХРЫСЦЕ, ВАЛАДАР спакою! Міласэрны ХРЫСЦЕ, ВАЛАДАР Любові!

Ты – мой Збаўца, ХРЫСЦЕ, ВАЛАДАР адзіны! Праслаўляю сэрцам Твае святыя чы’ны.

Сѐння праслаўляю я Імя Святое, Дзякую Табе я за жывое Слова,

За дары бязмежныя – дары Святога Духа, Дзякую за тое, што вучыш мяне слухаць –

Слухаць голас Божы, прымаць яго сэрцам... Я ўдзячна, ХРЫСЦЕ, за Тваю міласэрнасць !!!

р.s. Верш “Праслаўленне і падзяка” нарадзіўся падчас Адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта ва ўрачыстасць Хрыста - Валадара Сусвету, 22.11.2015г., у Капліцы Маці Божай Будслаўскай

у Касцеле святых Сымона і Алены, г.Мінск

© сведчанне падзякі

і вершы Анастасіі-Алены Блусянковай