17 лістапада 2016г. у цэнтры CARITAS Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі адбылася арганізацыйная сусрэча з усёй Беларусі делагатуры св.Міхала Арханёла, Правінцыі Звеставання Панна Таварыства Каталіцкага Апостальства (айцоў Паллатынаў). Анімаваў сустрэчу дэлегат а. Станіслаў Вашкевіч SAC.
Пасля супольнай малітвы і слоў прывітання сабраты распачалі вырашэнне сумесных спраў. Сустрэчу скончылі супольнай цэлебрацыяй Святой Імшы, якую ўзначаліў а. Станіслаў Вашкевіч SAC, а гамілію прамовіў а. Яўгеній Эйсмант SAC. Потым усіх чакаў супольны абед.