XVIII Сімпозіум Інстытута Паллоцці ў Констанціне-Езёрна працягваўся да 27 лістапада 2016 года. Тэма - “Паллоцці і палякі”. Удзельнічала ў ім больш за 240 чалавек - з Польшы, Украіны, Беларусі і Славакіі.
Удзельнікаў сімпозіума прывітаў кс. Марыюш Малкевіч SAC, дырэктар Інстытута Паллоцці і рэктар Цэнтра Місіянерскай Анімацыі ў Констанціне-Езёрна. Потым сястра Моніка Цэцот SAC растлумачыла аўдыторыі, чаму інстытут абраў менавіта такую тэму Сімпозіума. Прамоўцы будуць набліжаць спадчыну кс. Хассі і звяртаць увагу на сувязі Паллоцці з Польшчай, на кантакты святога з палякамі. Рэфераты прадставілі чатыры паллатынскія гісторыкі.
Першы рэферат прадставіў кс. Станіслаў Тылюс SAC на тэму “Ад Напалеона да Вясны Народаў. Гістарычная панарама”. Дакладчык прадставіў гісторыю пантыфікату ад Пія VI да пантыфікату Пія IX. Кс. Тылюс апавядаў таксама пра сучасныя падзеі, якія мелі сувязь з польскай дзяржавай. Прамоўца таксама адзначыў увядзенне новага свята ў Касцёле - у гонар Маці Божай Успамогі Хрысціянаў. “Гісторыя гэтага часу, - кажа кс. Тылюс, - вельмі багатая на падзеі для Касцёла і ўсёй Еўропы”. Ён дадаў: “Палякі былі пазітыўна настроены да папства падчас рэвалюцыі і ўсе зрабілі для адкрыцця касцёла для палякаў”.
Кс. Францішак Гамулчак SAC агучыў рэферат на тэму “Рэлігійны крызіс Вялікай Эміграцыі”. Зыходзячы з прычын эміграцыі, гісторык паказаў яе маштаб: больш за 10 тысяч палякаў апынуліся ў Еўропе. Цэнтрам Вялікай Эміграцыі быў Парыж. Далей кс. Гамульчак казаў, што эпоха польскага асветніцтва не была такой радыкальнай у адносінах да рэлігіі, як, напрыклад, нямецкае. Вельмі важнай у той час была дзейнасць Адама Міцкевіча, які сказаў, што адраджэнне нацыі можа адбывацца толькі ў каталіцкай рэлігіі. У той час паўстала і плённа працавала Кангрэгацыя ксяндзоў Змёртвыхпаўстання Пана нашага Езуса Хрыста (змёртвыхпаўстанцы). Падчас крызісу ў Еўропе папа Грыгорый XVI асудзіў рэвалюцыйнае паўстанне . Вялікая Эміграцыя змагалася са многімі іншымі цяжкасцямі. У рэфераце Кс. Францішак Гамулчак SAC наблізіў аўдыторыі постаці Юзэфа і Багдана Залеўскіх. Будучы два месяцы ў Рыме і змагаючыся з цяжкасцямі эміграцыі, яны вырашылі паехаць на Святую Зямлю. Знаходзячыся ў Вечным Горадзе, іх жыццё змянілася. Яны сустрэліся там з кс. Вінцэнтым Паллоцці. Рымскі святар (Вінцэнты) адправіў для іх Святую Імшу . Ён таксама напісаў для іх малітву за Польшу:
Obsecro Te, Domina mea,
sancta Maria, suscipe Poloniam in manus Tuas.
Amen.
Малю Цябе , мая Пані,
Святая Марыя, вазьмі Польшчу ў свае рукі.
Амэн.
Пасля ўсіх рэфэратаў у першы дзень сімпозіума была Эўхарыстыя. Святую Імшу распачала святочная працэсія ўваходу, дзе ўрачыста былі ўнесены ў капліцу Цэнтра Місіянерскай Анімацыі рэліквіі благаслаўлёнай Альжбеты Санны. Святую Імшу ўзначаліў кс. Францішак Гамулчак SAC, які таксама прамовіў гамілію, распачынаючы словамі Яна Паўла II ад 2 чэрвеня 1979 г., якія Папа сказаў на Плошчы Перамогі: “Гісторыя народаў ёсць гісторыяй людзей. А гісторыя чалавека адбываецца ў Хрысце”.
Кс. Гамулчак узгадаў братоў Залеўскіх, якія мелі тугу па адраджэнні Польшы. Таксама сказаў, што наша жыццё складаецца з просьбаў і ўчынкаў да Бога, і да Бога належыць час. У кожны час мы не павінны губляць веру ў сябе, але давяраць Богу.
Ад стала эўхарыстычнага удзельнікі сімпозіума перайшлі да стала з прыгатаванай вячэрай. У 20.30 удзельнікі сімпозіума маліліся Нешпарамі І Нядзелі Адвэнту. Пасля малітвы у 21.00 распачаўся паказ фільма пра бл. Альжбету Санна.
Другі дзень, 27 лістапада 2016 года, XVIII Сімпозіума Інстытута Паллоцці на тэму “Паллоцці і палякі” распачаўся медытацыяй у 7.30. Пасля снядання кс. Міхал Лобаза SAC агучыў даклад на тэму “Кантакты кс. Вінцэнта Паллоцці з польскімі святарамі”. Пасля перапынку Пятром Бэлчоўскім SAC быў прадстаўлены наступны рэферат на тэму “Паллоцці і полькі”. Дырэктар Інстытута кс. Марыюш Малкевіч SAC падзякаваў усім прысутным і паведаміў пра тое, што ў сімпозіуме прыныла ўдзел рэкордная колькасць людзей - 250.
Другі дакладчык, Кс. Бэлчоўскi, узначаліў нядзельную Эўхарыстыю ў 12.30, у капліцы Каралевы Апосталаў, а таксама прамовіў гамілію. Пасля супольнай малітвы сімпозіума ўдзельнікі паабедалі і вярнуліся ў свае дамы, каб сведчыць аб міласэрным Богу. Плёнам XVIII Сімпозіума будзе апублікаваная кніга, у якой будуць прадстаўлены ўсе рэфераты.