17 чэрвеня ў парафіі Cв. Андрэя Апостала ў Мінску (Уручча) адбылося асвячэнне крыжа і пляцоўкі пад пабудову новага касцёла. 

Гэтай падзеі айцы палатыны і парафіяне чакалі некалькі гадоў. На тэрыторыі будоўлі вернікі і прадстаўнікі манаскіх супольнасцяў ўдзельнічалі ў святой Імшы, якую узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 

 

Літургія слова нагадвала вернікам пра таямніцу крыжа, які стаў сімвалам збаўлення і надзеяй для ўсіх людзей. У гаміліі іерарх нагадаў вернікам пра саракагадовую вандроўку ізраэльскага народа па пустыні, які сустрэў шмат выпрабаванняў і цяжкасцяў перад тым, як была дасягнута мэта — абяцаны горад.

 

 

 

 

 

«Таксама і вернікі са святарамі, якія разам будуюць святыню, сустракаюць шмат цяжкасцяў і выпрабаванняў падчас будаўніцтва новай святыні», — адзначыў біскуп.

 

Пасля Імшы адбылося пасвячэнне крыжа і пляцоўкі пад пабудову касцёла, пасля чаго парафія атрымала афіцыйны акт аб пасвячэнні.

а. Яўген Эйсмант SAC