1-2 ліпеня адбыліся ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе. Пілігрымы з розных куткоў Беларусі крочылі да Маці Божай Будслаўскай, каб скласці свае просьбы і падзякі перад цудатворным абразом. Галоўную святую Імшу 2 ліпеня ўзначаліў спецыяльны папскі пасланнік на будслаўскія ўрачыстасці кардынал Крыстаф Шонбарн ОР.
Святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі(каля 30 чалавек) – прадстаўнікі ўсіх дыяцэзій Беларусі – падчас урачыстасцяў 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі атрымалі з рук папскага пасланніка кардынала Крыстафа Шонбарна OP ганаровыя граматы за ўклад у станаўленне і развіццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Уручэнне грамат адбылося ў Будславе на завяршэнне цэнтральнай святой Імшы ў 11.00.
Сярод уладальнікаў ганаровых дыпломаў, у прыватнасці, наш сабрат кс.Анджэй Мажэц SAC.
Кс. Анджэю складаем сардэчныя віншаванні а таксама жадаем Божага бласлаўлення, моцнага здароўя і далейшага пленнага служэння Касцелу ў Беларусі.
кс. Алег Грыгаровіч SAC