3 студзеня 2016 года ў парафіі Прасвятой Троіцы ў в. Германішкі адбылася ўрачыстая імша на якой парафіяне развітваліся з а. Станіславам Скрыдалевічам SAC, які нарадзіўся і выхоўваўся ў Германішках, а цяпер едзе паслугоўваць як святар-місіянер на Кубу.
а. Станіслаў узначаліў імшу а 12 гадзіне падчас каторай дзякаваў Богу за бацькоў і ласку місійнага паклікання. На гэтую ўрачыстасць прыбылі сабраты з розных куткоў Беларусі: а. Станіслаў Вашкевіч SAC (Мінск), а. Уладзімір Букларэвіч SAC (Бяроза), а. Алег Грыгаровіч SAC (Жлобін-Рагачоў).
У гаміліі а. Станіслаў нагадаў, што заканчваецца перыяд Божага Нараджэння, але гэта не значыць, што Езус адыходзіць у неба. Езус не прыйшоў на зямлю толькі на адзін ці два дні каб паслухаць праз некалькі дзён калядак у нашым выкананні. Езус прыходзіць каб пасяліцца сярод нас, у нашых сем’ях, на месцы нашай працы. Езус, які прыходзіць, не хоча быць толькі госцем, але хоча пасяліцца ў нашых сэрцах на пастаянна, на заўсёды.
На прыканцы імшы прадстаўнікі моладзі нашай парафіі падзякавалі а. Станіславу за яго святарскую паслугу і яго бацькам за сына-святара.
Выезд а. Станіслава гэта важная падзея для Паллатынаў (манаскі ордэн) на Беларусі і на свеце, таму што ён будзе першым Паллатынам, які з’явіцца на Кубе.
Давераем яго і ягоную паслугу Богу і просім аб новыя, святыя пакліканні да святарства.