У суботу, 18 чэрвеня 2016 года ў парафіі св. Казіміра ў Жлобіне, адбылося урачыстае асвячэнне нова пабудаванага касцёла пад назвай Каралевы Свету. На ўрачыстае асвячэнне касцёла прыбыло шмат сьвятароў, субратоў палатынцаў а таксама дыяцэзыяльных святароў з усёй Беларусі і Расіі. Ўрачыстую Эўхарыстыю асвячэння касцёла ўзначаліў і правёў біскупам Антоні Дзем’янка, ардынарый дыяцэзіі Пінскай, які таксама прамовіў гамілію. На урачыстасць таксама прыбыў правінцыяльны настаяцель Правінцыі Звеставання, a. Адрыян Гальбас SАС.
На ўрачыстасць асвячэння, акрамя парафіянаў, прыбыло шмат гасцей: сёстры законныя, семінарысты з Пінскай семінарыі і з семінарыі айцоў палатынцаў, мясцовыя улады, а таксама парафіяне з месц, дзе служаць ці служылі айцы палатынцы.
Урачыстасці асвячэння касцёла папярэднічала салідная падрыхтоўка пад кіраўніцтвам a. праф. Яцэка Новака SАС, які з вялікай адданасцю, нягледзячы на моўны бар'ер, падрыхтаваў ўсіх да ўрачыстасці.
У сваёў прамове, пасля заканчэння кансэкрацыі касцёла, біскуп Антоні Дзем’янка звярнуў увагу на вялікія намаганні і працу, якія здзейсніў a. Анджэй Мажэц SАС, разам з парафіянамі, на працягу чатырох гадоў працы пры будаўніцтве святыні ў Жлобне. Ксёндз Біскуп паказаў на алтар, які займае асаблівае месца ў святыні, з якога мы павінны чэрпаць сілы, які з'яўляецца месцам, дзе кожны дзень памірае Хрыстос, каб змёртвыхпаўстаць для кожнага чалавека.
На пры канцы літургіі мелі месца словы падзякі біскупу Антонію Дзем’янка, святарам, якія калісьці працавалі ў Жлобіне і вядома айцу Анджэю Марцу SАС - галоўнаму будаўніку святыні. Айцец правінцыял Адрыян Гальбас SАС падчас заключнага слова, скіраванага да ўсіх, падкрэсліў, што прысутнасць святароў палатынцаў ў Беларусі, як і ў дыяэзіі пінскай, з'яўляецца надзвычай важнай.
У нашых малітвах памятаем пра парафію у Жлобіне, каб узрастала духоўна і колькасна.