Штогод 21-22 жніўня ў мястэчку Лагішын каля Пінска адбываюцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся. Да цудадзейнага абраза Багародзіцы прыходзяць шматлікія пешыя пілігрымы, а таксама прыбываюць паломнікі з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі, з Беларусі і замежжа.
Сёлета, згодна з традыцыяй, пешыя пілігрымкі ў лагішынскі санктуарый вырушаць 18 жніўня з Бярозы (касцёл Найсвяцейшай Тройцы) і Баранавічаў (касцёл св. Зыгмунта). Жадаючыя далучыцца да пілігрымкі могуць запісацца праз наступныя кантактныя тэлефоны:
1) пілігрымка Баранавічы-Лагішын: +375 29 523 51 53 кс. Павел;
2) пілігрымка Бяроза-Лагішын: + 375 29 790 80 16 кс. Уладзімір.
Фэст у дыяцэзіяльным санктуарыі Каралевы Палесся ў Лагішыне будзе доўжыцца два дні. У вігілію свята Маці Божай Каралевы, 21 жніўня, пілігрымы прыбудуць у санктуарый на малітоўнае чуванне, якое будзе працягвацца ўсю ноч і наступны дзень.
Пра падрабязнасці праграмы святкавання можна даведацца праз наступныя кантакты:
+375 29 962 76 58 кс. Тадэвуш
8-0165 32 31 57 дыяцэзіяльная курыя.
Праграма ўрачыстасцяў у Лагішыне
21 жніўня
18.00 — урачысты ўваход пілігрымаў праз велічныя Брамы Міласэрнасці ў санктуарый
18.30–21.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі
20.00 — Ружанец і навэнна ў сувязі з падрыхтоўкай да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме
21.00 — канцэрт і малітва праслаўлення пад кіраўніцтвам катэдральнага хора з Пінска
22.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў. Падчас Імшы адбудзецца ўрачыстае аднаўленне сакрамэнту хросту з нагоды святкавання Юбілейнага Года Міласэрнасці.
Пасля Імшы:
- малітоўная працэсія са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай
- канцэрт праслаўлення (парафіяльныя музычныя гурты і пілігрымы)
- усяночнае малітоўнае чуванне «Ноч для Пана» перад цудадзейным абразом Маці Божай
- адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць споведзі і размовы са святаром
22 жніўня
7.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
8.00 — святая Імша (на польскай мове) у інтэнцыі пакліканняў да святарскага і манаскага служэння
10.00 — урачыстая святая Імша з удзелам пілігрымаў
12.00 — благаслаўленне пілігрымаў
12.30 — сустрэча для святароў (Дом міласэрнасці)