Лета - час, калі хочацца адкласці ў бок усе справы, клопаты і адпачыць ад штодзённай мітусні. Хтосьці едзе далей ад свайго дома, за мора і акіяны ў пошуках забаў, а хтосьці ідзе пешшу, каб сустрэцца з Богам. Больш за дзвесце чалавек у гэтым годзе выйшла ў пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Валадаркі Палесся ў Лагішын.
Маліліся, спявалі, праслаўлялі ўсе: ад малога да вялікага, бо для Бога няма ўзроставых абмежаванняў. На працягу 4 дзён пілігрымы сілкаваліся не толькі смачнымі дарамі палявой кухні, але і словам Нябеснага Таты праз канферэнцыі святароў. Усюды адчувалася рука Творцы: у клапатлівым медыцынскім персанале, арганізатарах. І нягледзячы на мазалі, абгарэлыя насы пілігрымаў, Маці Лагішынская ўсіх сустрэла з радасцю!
Хочацца верыць, што пройдзеныя 120 кіламетраў хоць трошкі змянілі жыццё кожнага пілігрыма, дапамаглі ўбачыць любоў Бога ва ўсім.