Міласэрнасць, што гэта такое? Ці можна яе сустрэць у штодзённым жыцці?. У свеце, дзе мы жывём, мы выражаем міласэрнасць у адносінах адзін да аднаго, а таксама і самі патрабуем яе. Бо нават самае маленькае праяўленне дабрыні, усмешка, прабачэнне, якое даём бліжняму паходзяць з міласэрнасці. Бог, які ёсць Любоў, таксама з’яўляецца і Міласэрнасцю.

Менавіта Ён, найлепшы наш Айцец, паказвае нам грэшным, табе і мне, Сваю бясконцую міласэрнасць. Ты можаш спытаць: ці на самой справе Бог мяне любіць? Як Ён можа мяне такога ці такую адорваць сваёй міласэрнасцю, любіць проста так, безумоўна. Іншых магчыма, але мяне, гэта неймаверна?! А я табе кажу Так, Міласэрнасць Пана даецца кожнаму, таму што мы Яго любімыя дзеці. Ён як Добры Самаранін схіляецца над нашымі ранамі ў сакраманце пакуты і залівае іх бальзамам Сваёй любові. Ён мягка і пяшчотна датыкаецца да нашых ранаў, прытуляе нас да свайго сэрца. Яго бязмежная міласэрнасць не мае канца. Яна як раса, якая зноў з’яўляецца кожную раніцу, каб аднавіць нашую душу, забруджаную грэхам гордасці, эгаізму, ляноты і г.д. У мяне перад вачыма выява Міласэрнасці Пана, калі я працавала ў бальніцы як медсястра ў аддзяленні інтэнсыўнай тэрапіі. Гэта было ўзімку. Я прыйшла на сваё начное дзяжурства з яшчэ двумя медсёстрамі і падыйшла да маладой жанчыны, якая ўжо доўгі час ляжала ў нашым аддзяленні. Яе сюды прывезлі з-за вельмі доўгай гіпаксіі мозга, якая ўзнікла пасля нараджэння дзіцяці. Падчас родаў у гэтай жанчыны пачаўся крывацёк і яе непрытомную прывезлі ў нашае аддзяленне. Гледзячы на манітор, да якога яна была падключана, і які паказваў асноўныя жыцёвыя параметры (ціск, пульс). Мяне занепакоіў нізкі ціск, а на маніторы з’явіўся сігнал трывогі, які гаварыў аб парушэнні жыцёвых параметраў. Я сцягнула коўдру, якою была накрыта гэтая жанчына і ўбачыла, што яна ляжыць у лужы крыві. Мы хутка паведамілі аб гэтым дзяжурнага лекара, які імгненна прыйшоў і паведаміў нас, што калі яшчэ хоць раз напрацягу начы пачнецца крывацёк, то трэба будзе праводзіць яшчэ адну аперацыю з раскрыццём жывата, каб выявіць прычыну крывацёку. Аднак стан здароўя гэтай жанчыны быў вельмі не стабільным, каб яна магла перажыць яшчэ адну аперацыю на працягу такога кароткага часу. Гледзячы на яе і на фотакартку яе двух дачок, мяне агарнула гора і смутак. Я пачала ў сэрцы маліцца і прасіць Бога, каб Ён збярог яе жыццё дзеля гэтых маленькіх дзяцей. Бо Ты, Пане, можаш усё. Я з’яўляюся Сястрой Міласэрнасці духоўнай дачкою св. Вінцента дэ Поля, і таму даручала яе заступніцтву Безаганнай Дзевы Марыі ад Цудоўнага Медаліка. Я выцягнула з кішэні Цудоўны Медалік і паклала яго ёй на жывот.

Цудоўны Медалік дала нам Маці Божая ў 1830 годзе, з’яўляючыся ў нашай капліцы ў Парыжу ва Францыі, і сказала нашай с. Катарыне Лябурэ, што кожны хто будзе насіць гэты цудоўны медалік і з даверам маліцца, праз Яе заступніцтва атрымае шмат ласкаў ад Бога. Малітва, якую перадала Марыя сястры Катарыне, гучыць наступным чынам: “О, Марыя, без грэху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае”. Я так і зрабіла, усю ноч я даручала гэтую жанчыну заступніцтву Марыі. Бог пачуў маю малітву. Ноч прайшла спакойна, крывацёку не было. Акрамя таго, стан яе здароўя з кожным днём паляпшаўся. Паступова ўсе жыццёва важныя адзнакі прыходзілі ў норму. Ёй знялі трахеатамічную трубку, трубкі, якія выходзілі з жывата, гастраномію. Мая радасць і радасць іншых медсёстраў была вельмі вялікая. Урачы, якія за ўвесь час знаходжання гэтай жанчыны на нашым аддзяленні не давалі ёй ніякіх шансаў на нармальнае функцыянаванне, цяпер вельмі здзіўляліся таму, што яна так хутка папраўляецца. У сваім сэрцы я да гэтага часу вельмі ўдзячна Богу за Яго вялікую Міласэрнасць. Ён відавочна хацеў даць Сваю любоў не толькі гэтай жанчыне, але і мне, каб вера ў Яго міласэрнасць ніколі ўва мне не згасла. Апавядаючы вам пра гэтае здарэнне, хачу сказать, што Бог як Добры Айцец, які цікавіцца мною. Ён ведае мяне лепей, чым я сама сябе і жадае мне шчасця, якога гэты свет даць не можа. Ён церпяліва чакае мяне, каб даць мне Сваю любоў, як толькі я са свойго боку хоць крышачку прыадкрыю дзверы майго сэрца. Пан мой і Бог мой, каторы ёсць Любоў, хачу хваліць Тваю Міласэрнасць цяпер і на працягу вякоў. Амэн.

 

с. Дарота Врубэль SM