З 16 па 23 кастрычніка айцы-рэдэмптарысты з Гродна правялі ў Германішках Святыя Місіі, да якіх мясцовыя вернікі рыхтаваліся на працягу года. Апошні раз Святыя Місіі ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы праходзілі ў Юбілейным 2000 годзе.

Падзея на працягу ўсяго тыдня збірала шматлікіх вернікаў. Місіянеры разам з парафіянамі разважалі на тэмы: “Бог ёсць любоў”, “Грэх і збаўленне ў Езусе Хрысце”, “Вера і навяртанне”, “Езус мой Пан” і іншыя. У рамках Святых Місій адбылося аднаўленне сужэнскіх абяцанняў, у якіх прыняло ўдзел больш за 30 сямейных пар.

 

  У апошні дзень Місій перад касцёлам быў асвечанны вялікі місійны крыж з памятнай табліцай, які будзе пастаянна нагадваць пра гэтую важную падзею ў гісторыі нашай парафіі.

 

кс. Дзяніс Крываносаў SAC