Хрысціянскі фестываль NOVAFEST 2023: рэгістрацыя адкрыта! Тэма: “Адно цела і адзін дух” Еф. 4:4 У суботу 29 ліпеня ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе адбудзецца фестываль-рэкалекцыі NOVAFEST 2023. Мэтай фестывалю з'яўляецца магчымасць нанова сустрэць Евангелле праз малітву, святыя сакрамэнты, канферэнцыі і сведчанні людзей, каб адрадзіцца да жыцця, да якога заклікае Хрыстос. Тэма сёлетняга фестывалю – адзінства.
Бог з’яднаў нас у Хрысце, злучыў у Цела Хрыстова – Касцёл. Кожны з нас мае сваё ўнікальнае месца ў гэтым Целе. Як нам, такім розным, унікальна створаным, стаць сапраўдным адзінствам? Што для гэтага трэба? Давайце ўявім, што мы - гэта кавалачкі разламанай Гостыі, а значыць, застаёмся часткамі аднаго хлеба. Што значыць быць гэтымі часткамі ў сучасным свеце? Арганізатары запрашаюць усіх, хто жадае паглыбіць сваю веру, аднавіць свае адносіны з Богам, адчуць атмасферу адзінства, любові і дома.
Праграма
10:00 Рэгістрацыя
11:00 Эўхарыстыя
13:00 Канферэнцыя
14:00 Абед. Спевы. Малітва. Асабісты час
15:30 Канферэнцыя
16:30 Сведчанні
18:30 Крыжовы шлях прабачэння
20:00 Пакланенне Святым Дарам. Ружанец. Малітва аздараўлення
22:00 Благаслаўленне
Фестываль можна наведаць з дзецьмі. Для іх будуць арганізаваны спецыяльныя пляцоўкі і квэст. Запрашаем дзяцей да 12 год да ўдзелу ў акцыі (Спасылка на акцыю https://www.grodnensis.by/anonsy/11812-dzetsi-zaprashayutstsa-da-dzelu-konkurse-malyunka-prysvechanykh-uselyubu.html
Для ўдзелу ў фестывалі трэба зарэгістравацца анлайн: https://forms.gle/YapSkdVB773Y7HPn6 ці па тэлефонах: +375 29 8832870 Вікторыя (telegram, viber) +375 29 2673028 Аксана (telegram, viber)
Адрас. Касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская 20, аг. Уселюб, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл. Арганізатары прапануюць даезд па маршрутах Мінск–Уселюб–Мінск, Гродна–Уселюб–Гродна.
Сачыце за навінамі ў інстаграм: https://instagram.com/novafest.catholic