22-24 верасня 2017г. у Канстанціне-Езёрна адбыўся III Нацыянальны Кангрэс Аб'яднання Каталіцкага Апостальства, у якім прыняло ўдзел больш за 200 чалавек - з Польшы, Украіны, Беларусі, Славакіі, Данii i Кубы. Галоўнымі гасцямі былі старшыня Генеральнай Каардынацыйнай Рады Аб'яднання Каталіцкага Апостальства (Рым) Донатэлла Ацербi і сакратар вышэй згаданай Рады ксёндз Роры Ханлы SAC. Кангрэс прайшоў пад дэвiзам «З’яднаныя, каб служыць».
Распачаўся кангрэс урачыстай Святой Iмшой, на пачатку якой быў унесены абраз Мацi Божай Чэнстахоўскай, якi быў з намi на працягу трох дзён. Марыя мела кожнага з нас у сваiм сэрцы. Мы сапраўды адчувалi яе прысутнасць як гаспадынi дома Найсвяцейшай Тройцы. Гэта дало нам пачуццё, што мы ў Доме Бога.
Ад гадзiны 21:00 ва ўрачыстай працэсii былi ўнесены рэлiквii благаслаўлёнай Альжбеты Санны. Пад суправаджэнне сардзiнскай духоўнай музыкi кожны меў магчымасць аддаць чэсць рэліквіі праз пацалунак.
Другi дзень Кангрэса быў прысвечаны тэме апостальства. Апостальства – гэта тое, што выходзiць з нашых дзеянняў. Гэта стыль жыцця. Важна заставацца апосталам на працягу ўсяго дня, а не толькi ў нейкай справе. Трэба заўсёды прымаць рашэнні, адказваць самому сабе на пытанні: “Як ты працуеш апосталам?”, “Што ты робiш для свайго апостальства?” Апостал – гэта чалавек, якi нясе веру да iншых людзей, каб запалiць агонь ва ўсiх сэрцах, а праз гэта выконваць волю Бога.
Праца праходзiла ў групах, дзе кожны мог падзялiцца сваiмi думкамi i разважаннямi, а таксама вопытам сваёй працы, службы ў парафiях i асяроддзях.
У апошнi дзень Кангрэса падчас Святой Iмшы былi ўрачыста прыняты ў Аб'яднання Каталіцкага Апостальства 23 новых члена.
Сустрэча, безумоўна, прайшла ў еднасцi i радасцi. Кожны быў удзячны Богу за наш палатынскi харызмат, за паклiканне да апостольства - да службы. Быць у еднасцi – гэта нашае першае i самае эфектыўнае сведчанне Бога, за якiм мы iдзем. Мы пасланыя, каб аднавiць свет. Часам патрэбна барацьба за веру, i мы павiнны ўмець перамагаць. Чалавек дапамагае Богу. Дастаткова толькi пачаць з Iм працаваць. Распазнаць Яго волю праз нейкiя знакi.
Удзел у Кангрэсе напоўнiў нас незвычайнай радасцю i энергiяй не толькi ў час сустрэчы, але i да сёняшняга дня. Гэта быў асаблiвы час. Час, у якiм адчуваеш нейкае перакананне, якое надае моц, ўпэўненасць i адвагу. Размова з iншымi членамi Аб'яднання Каталіцкага Апостальства заахвочвае таксама i да працы над сабой.
Гэта дарога не цяжкая, гэта цяжкасцi ў дарозе.
Вялiкi дзякуй Богу за тое, што мы мелi магчымасць прыняць удзел у гэтым Кангрэсе. А таксама вялiкi дзякуй ўсiм за цудоўную арганiзацыю, за шчыры, цёплы прыём, за перакананне ў тым, што разам мы можам і павінны працаваць для Бога і людзей, бо “кожны пакліканы быць апосталам”.