На 16 чэрвеня 2016 года ў Жлобіне запланавана ўрачыстае асвячэнне каталіцкай святыні Маці Божай Каралевы Свету.
Яе будаўніцтва амаль завершана, засталося выканаць некаторыя аздобныя працы і добраўпарадкаванне тэрыторыі, а таксама скончыць напісанне алтарнага абраза.
На ўрачыстым адкрыцці чакаецца шмат гасцей, у тым ліку мецэнатаў з краін Еўропы, якія дапамагалі будаваць храм.
Вышыня будучай святыні са шпілем – 36 метраў, яна пабудавана ў гатычным стылі. Аўтар праекта В. Катэрлі. 18 снежня 2011 года пляцоўку пад будаўніцтва касцёла ў раёне аквапарку асвяціў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
У Жлобіне пакуль ёсць толькі адна каталіцкая парафія – Святога Казіміра, якая размяшчаецца ў маленькай капліцы. У перспектыве магчыма рэгістрацыя новай парафіі Маці Божай Каралевы Свету.