Паллатыны
 "ПАЛЛАТЫНЫ"
Таварыства Каталіцкага
Апостальства

  • Беларуская
Паллатыны
  • Галоўная
  • Дзейснасць у Беларусі
    • Бяроза
      • Сiгневiчы
      • Сялец
      • Белаазёрск
    • Воранава
    • Жлобін
    • Рагачоў
    • Германішкі
    • Талачын
    • Мінск
  • Дзейснасць у свеце
    • Заснавальнік
    • Паллатынская харызма
    • Паллатыны ў свеце
    • Паллатыны ў Польшы
    • Сёстры Паллатынкі
  • Галярэя
  • Слова Зерне
  • Навіны
  • Кантакты

Святы Вінцэнт Паллоцці

 

Апошнія навіны

  • Святыя Місіі адбыліся ў Германішках
  • У Лагішыне з удзелам біскупаў адзначылі 25-гадовы юбілей каранацыі цудадзейнага абраза Каралевы Палесся
  • Пілігрымка Бяроза-Лагішын
  • NOVAFEST 2022.
  • У Талачыне з удзелам біскупа Буткевіча адзначылі парафіяльны адпуст святога Антонія

Рэкамендуем

  • Сайт pallotyni.pl
  • Сайт catholic.by
  • Сайт sekretariatfatimski.pl
  • Сайт pallottinum.pl/
  • Сайт sac.org.pl
  • Сайт powolania.pl
  • Сайт pallotti.fm

У Лагішыне з удзелам шматлікіх пілігрымаў і гасцей ушанавалі Каралеву Палесся

Падрабязнасці
Апублікавана 23 Жнівень 2018

21–22 жніўня ў Лагішыне адбыліся традыцыйныя ўрачыстасці на ўшанаванне Маці Божай Каралевы Палесся, галоўнай Апякункі Пінскай дыяцэзіі.

З самай раніцы 21 жніўня ў санктуарый пачалі прыбываць пілігрымы з розных куткоў беларускага Палесся і іншых рэгіёнаў краіны. Шматлікія аўтапілігрымы і групы вернікаў на шляху да Маці Божай наведвалі таксама іншыя святыя і памятныя мясціны Піншчыны: санктуарый святога Андрэя Баболі ў Янаве Палескім (Іванаве), Пінскую катэдру і семінарыю з крыптамі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага і кардынала Казіміра Свёнтка.

Падрабязней...

Воранава развітваліся з місіянерамі.

Падрабязнасці
Апублікавана 17 Жнівень 2018

Два святары з воранаўскай парафіі (Радунскі дэканат), якія належаць да Таварыства каталіцкага апостальства (палатыны), распачнуць душпастырскае служэнне ў Чэлябінску і Навасібірску ў Сібіры. 

Ксёндз Ян Высоцкі SAC і ксёндз Сяргей Більдзіс SAC ужо 17 жніўня накіруюцца ў сваё новае месца служэння. Яны адпраўляюцца туды па запрашэнні мясцовага біскупа і накіраваны сваімі манаскімі ўладамі. Яны будуць першымі палатынамі, якія едуць на пастаянную працу ў азіяцкую частку Расіі. У еўрапейскай яе частцы працуе ўжо адзін палатын, кс. Андрэй Марэц.

Падрабязней...

Праграма святкавання 20-годдзя кансэкрацыі касцёла ў Бярозе

Падрабязнасці
Апублікавана 18 Чэрвень 2018

    Бедны  чалавек, які не мае свайго дома. Мы вельмі спачуваем бяздомным, бо ведаем, што дом вучыць чалавека любові, вучыць ахвярнасці, самаадданасці. У ім узнікае жыццё, у ім мы аднаўляем сілы фізічныя і духоўныя, у ім мы адпачываем, дагдядаем хворых і прымаем гасцей. А цяпер ўявіце сабе, наколькі бедны чалавек, які не мае святыні. Касцёл для вернікаў – гэта знак нябачнай ласкі Божай. Менавіта тут адбываецца ўдасканальванне чалавека, яго духоўнае адраджэнне. У святыні мы набываем сілы, радасць, надзею. Тут мы вучымся паводзіць сябе і жыць.

Падрабязней...

20 годдзе кансэкрацыі Касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе.

Падрабязнасці
Апублікавана 30 Май 2018

Бяроза ў пісьмовых крыніцах ўпершыню згадваецца ў 1477 годзе з нагоды таго, што яе першыя ўладальнікі Ян і Барбара Гамшэі пабудавалі тут касцёл Святой Тройцы. Гістарычная справядлівасць была адноўлена ў 1998 годзе, калі на ўездзе ў наш райцэнтр з боку Івацэвіч вырас каталіцкі храм з такой жа назвай. Новы касцёл тады асвяціў кардынал Казімеж Свёнтэк – адзіны на той час, маючы такі высокі сан ва Ўсходняй Еўропе.

Падрабязней...

Старонка 7 з 27

  • 2
  • 3
  • ...
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • ...
  • 11
Copyright © 2023 Паллатыны . Усе правы абаронены. Designed by WebTIME